1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. Заканчваецца Велікодны перыяд. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы а 11.00 і 19.00.
2. У наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
– у чацвер, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара,
4. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
5. Запрашаем усіх дзяцей і іх бацькоў, якія ў мінулым годзе прынялі першую Камунію. Святая Імша падзякі за гэты вялікі Божы дар будзе ў аўторак 21 мая ў 19.00.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






