ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на VII Велікодны тыдзень

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у панядзелак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы,

– у аўторак – свята св. Мацвея, Апостала,

– у чацвер – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

2. Трывае навэнна перад урачыстасццю Спаслання Духа Святога, якую будзем перажываць у наступную нядзелю. Навэнну адпраўляем кожны дзень падчас вячерняга набажэнства.

3. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

4. Запрашаем дзяцей на Канікулы з Богам, якія адбудуцца з 3 па 7 чэрвеня. Вельмі просім запісацца ў закрыстыі да 25 мая. Узрост дзяцей: 9-12 год. За большай інфармацыяй можна звярнуцца да с. Кацярыны.

5. У наступную нядзелю пад час св. Імшы ў 13.00 адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Споведзь перад гэтай урачыстасццю для дзяцей ў суботу а 16.00.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑