ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V Нядзелю Вялікага Посту

1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай. Сардэчна дзякуем ксяндзу Аляксандру у за рэкалекцыйную паслугу.

2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.

3. На гэтым тыдні прыпадае;

– у аўторак – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і галоўнага Апекуна Касцёла. У гэты дзень усе маем абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імша будзе а  11.00 і 19.00.

У аўторак у вячэрняй Імшы будзе ўдзельнічаць біскуп Алег Буткевіч, які нядаўна адзначыў дзясятую гадавіну біскупскага пасвячэння і жадае ў нашым санктуарый дзякаваць Богу за дар паклікання і прасіць праз заступніцтва Маці Божай Валадаркі Азёраў аб Божым благаслаўленні ў сваім служэнні. Сардэчна запрашаем да супольнай малітвы.

4. На гэтым тыдні запрашаем на перадсвяточную споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да суботы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы і вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.

5. Наступная нядзеля, гэта Нядзеля Мукі Пана – знак памяці ўрачыстага ўваходуЕзуса ў Ерузалем. Урачыстая працэсія з пальмамі адбудзецца а 11.00 гадзіне. Асвячэнне пальмаў адбудзецца падчас кожнай святой Імшы. Ахвяры складзеныя ў Нядзелю Мукі Пана будуць прызначаны на духоўнай семінарыі.

6. Запрашаем на катэхезу дарослых ў пятніцу пасля вячэрняй святой Імшы.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑