1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у панядзелак – успамін св. Агаты, панны і мучанніцы. З гэтай нагоды на кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне Хлеба і Вады. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.
– у аўторак – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў,
– у суботу – успамін св. Схалястыкі, панны,
– у наступную нядзелю – (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрд. Сардэчна запрашаем усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых у наступную надзелю будзе падчас кожнай Св. Імшу.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
– у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,
– у наступную нядзелю ў 8.30 св. Імша у інтэнцыі групы Жывога Ружанца.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
4. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






