1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у сераду – успамін св. Яна Боско, святара,
– у пятніцу – свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.
– у суботу – успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла.
– першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першую пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 3 лютага (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,
– у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
4. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
5. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
– панядзелак – вул. Фізкультурная, Цяністая, Гарыстая, Завулак Гарысты – адзін святар, ад 16.00,
– аўторак – вул. Садовая д. 55Б – два святары, ад 17.00,
– серада – завулак Прамышлены – адзін святар, ад 17.00,
вул. Юбілейная – адзін святар, ад 17.00,
– чацвер – вул. Акцябра д. 42 – адзін святар, ад 17.00,
вул. Акцябра д. 36 – адзін святар, ад 17.00,
– субота – вул. Жданава, Матросава, Гастэлла, Космодемьянской – адзін святар, ад 11.00,
в. Усяны – адзін святар, ад 13.00.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






