1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у сераду – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла,
– у чацвер – свята навяртання св. Паўла, апостала,
– у пятніцу – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў,
– у суботу – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве.
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
– панядзелак: вул. Фрунзэ – адзін святар, ад 16.00,
вул. Братоў Васілеўскіх, Лугавая – адзін святар, ад 15.30,
– аўторак: вул. Садовая – пачатак вуліцы, а таксама дамы 21, 23,25, 33 – адзін святар , ад 17.00,
вул. Богдановіча – адзін святар, ад 17.00,
– серада : вул. Будзёнага – адзін святар, ад 17.00,
вул. Піянерская – адзін святар, ад 16.00,
– чацвер : вул. Краснаармейская, 1 Мая – адзін святар, ад 16.00,
Муражы –Навастройкі – адзін святар, ад 17.00,
– пятніца: вул. Дачная – адзін святар, ад 15.00,
вул. Міцкевіча і зав. Міцкевіча – адзін святар, ад 17.30,
– субота: в. Краснасельцы, Майшулі, Пузыры і Каленкішкі – два святары ад 10.00.
3. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






