ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Хросту Пана

1. Нядзеля Хросту Пана, якую сёння перажываем, завяршае перыяд Нараджэння Пана.

2. Каляды – гэта заўсёды шмат клопатаў, мітусні і ў дзяцей і  ў дарослых.  Усе перапоўнены эмоцыямі, чакаюць падарункаў  і  звяртаюцца адзін да аднога з найлепшымі пажаданнямі. І ў нашай парафіяльнай супольнасці было шмат клопатаў.  Да Свята Божага нараджэння мы рыхтаваліся раратамі. Хачу шчыра падзякаваць дзецям і дарослым за малітву, за ўдзел у святых раратніх Імшах.

31  снежня ў нашым касцёле адбылася тэатральная пастаноўка, выконваліся калядныя песні.

4 студзеня адбылася  Зорка Бэтлеема ў Мёрах, дзе нашыя дзеці занялі другое месца ў намінацыі гурт,

5 студзеня – конкурс Батлеек у Віцебску, дзе нашыя дзеці атрымалі дыплом за высокі ўзровень пастаноўкі спектакля.

Таму хачу ўсіх удзельнікаў павіншаваць са Святам і падзякаваць, што вы прыклалі шмат намаганняў,  каб несці людзям святло Божай ласкі,  і актыўна прадставілі нашую парафію.

Дзякую бацькам, якія так сама стараліся, каб дзеткі былі на рэпетыцыі, далі ім магчымасць выступіць. Дзякую сёстрам эўхарысткам за іх працу, Іне Эдуардаўне, і ўсім, хто дапамагаў рыхтаваць дзяцей да выступлення.

3. План каляды на гэты тыдзень наступны:

– панядзелак: вул. Горкага, Чкалава, Чапаева, Шчорса – адзін святар, ад 15.00,                        

                          вул. Акцябра 3А – адзін святар, ад 15.00,

– аўторак: Муражы ад боку  ПМК,  вул. Луговая, Азёрная – адзін святар, ад  16.00,

                   вул. Маладзёжная – адзін святар  ад 16.00.

– серада: вул. Я. Купалы, Лясная, Зялёная – два святары, ад 16.00,

– чацвер:  вул. Шаўчэнка – адзін святар, ад 17.00,

                  вул.  Маякоўскага – адзін святар, ад 16.00,

пятніца: вул. Акцябра 43 – адзін святар, ад 18.00,

                   1-ы і 2-гі завулак Дзяржынскага – адзін святар ад 16.00,

– субота: вул. Слабодская ,Вецеранаў, Каралёва, Бярозавая – два  святары , ад 11.00. 

4. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑