ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Нядзелю Адвэнта

1. Сёння прыпадае Вігілія Божага Нараджэння. Таму сёння будуць толькі дзве святыя Імшы, да поўдня ў 8.30. і 11.00. Сёння ёсць традыцыйны пост – устрымліваемся ад мясных страваў. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру: чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 24.00 гадзіне.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

– у панядзелак Урачыстасць Божага Нараджэння, Св. Імша будзе а 11.00 і а 15.00.

– у аўторак свята св. Стэфана, першамучаніка,

у сераду свяата св. Яна апостала і евангеліста, у гэты дзень будзе благаслаўленне   віна,

– у чацвер свята сватых Немаўлят, мучанікаў, у гэты дзень адбудзецца благаслаўленне дзяцей і немаўлят,

– у наступную нядзелю свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.

3. На працягу ўсяго тыдня трывае Актава Божага Нараджэння, таму св. Імшa будзе кожны дзень а 11.00 і 19.00. Св.Імшы ў 8.00 не будзе.

4. На  заканчэнне года у наступную нядзелю (31 снежня) у 11.00. адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем прыносіць інтэнцыі падзякі за пражыты год, альбо просьбы аб Божае благаслаўленне ў Новым годзе. Інтэнцыі можна скласці ў закрыстыі. Усіх вас сардэчна запрашаем. У нядзелю (31 снежня) не будзе святой Імшы ў 19.00.

5. Пачынаецца перыяд Божага нараджэння, які ў душпастырстве звязаны з наведваннем вернікаў парафіі праз сваіх святароў, гэта час малітвы і благаслаўлення памяшкання а так сама сям’і. Таму просім, каб арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме.

6. План каляды на гэты тыдзень:

-субота: раён Турбазы- два святары, ад 13.00,                   

7. У суботу 6 студзеня ( Урачыстасць Аб’яўлення Пана) пасля св.Імшы а 11.00 запрашаем на аплатковае спатканне членаў малітоўных груп нашай парафіі ( група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, група Жывога Ружанца, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, група Маці у малітве, група Вешчуноў Божай Міласэрнасці). Спатканне адбудзецца ў доме айца Ярдана. Усіх сардэчна запрашаем.

8. На прыканцы касцёла знаходзяцца падзелкі, якія зрабілі інваліды і работнікі з цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў. Падзелкі можна набыць за ахвяру, якая пойдзе на Аддзяленне забяспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў браслаўскага района.

9. Зпрашаем у наступную нядзелю (31 снежня) пасля св. Імшы на 11.00, на Батлейку, у якой будуць удзельнічаць дзеці і моладзь нашай парафіі.

10. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑