ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Нядзелю Адвэнта

1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем – гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем кс. Эдуарду, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.

2. Запрашаем на споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да суботы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.

3. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.

4. У наступную нядзелю прыпадае Вігілія Божага Нараджэння. Таму ў наступную чацвёртую нядзелю Адвэнту будуць толькі дзве святыя Імшы, да поўдня ў 8.30. і 11.00. У гэты дзень ёсць традыцыйны пост – устрымліваемся ад мясных страваў. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру: чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 24.00 гадзіне.

– У дзень Божага Нараджэння (25 снежня, панядзелак) св. Імша будзе а 11.00 і а 15.00.

5. На  заканчэнне года у нядзелю (31 снежня) у 11.00. адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем прыносіць інтэнцыі падзякі за пражыты год, альбо просьбы аб Божае благаслаўленне ў Новым годзе. Інтэнцыі можна скласці ў закрыстыі. Усіх вас сардэчна запрашаем. У нядзелю (31 снежня) не будзе святой Імшы ў 19.00.

6. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць  25 снежня (Урачыстасць Божага Нараджэння) пасля св. Імшы ў 11.00.

7. Набліжаецца перыяд Божага нараджэння, які ў душпастырстве звязаны з наведваннем вернікаў парафіі праз сваіх святароў, гэта час малітвы і благаслаўлення памяшкання а так сама сям’і. Таму просім, каб арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме.

8. Учора ў нашу святыню прыбыў Бэтлеемскі агонь. Святло Бэтлеемскага агню, якое сімвалізуе супакой, надзею і згоду, дзякуючы еднасці моладзі розных краін пераадольвае значныя адлегласці і прыходзіць да тых, хто яго чакае. Таму варта ўзяць гэты агонь дадому, яшчэ раз нагадаць сабе і сваім блізкім пра надыходзячае свята Божага Нараджэння.

9. На прыканцы касцёла знаходзяцца падзелкі, якія зрабілі інваліды і работнікі з цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў. Падзелкі можна набыць за ахвяру, якая пойдзе на Аддзяленне забяспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў браслаўскага района.

10. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑