ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Нядзелю Адвэнта

  1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. Шчыра просім усіх парафіянаў добра  выкарыстаць час рэкалекцый.  Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу 7.30, 18.00  і суботу 10.00 і 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для святара рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.

2. На гэтым тыдні ўспамінаем:

    – у сераду успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы,

    – у чацвер успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.

3. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.

4. Вігілійныя аплаткі  можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.

5. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёла а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю да кс. Уладзіміра.

6. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑