ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на I Нядзелю Адвэнта

1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 15 па 17 снежня.

2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў  8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.

3. На гэтым тыдні ўспамінаем:

   – у чацвер успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла,

–  першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,

– у пятніцу урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а  11.00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.

4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца     на гэтым    тыдні ў наступным парадку:

    – у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,

    – у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,

    – у наступную нядзелю ў 8.30 група Жывога Ружанца.

5. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у    панядзелак  (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.

6. У нядзелю 10 снежня да нас у парафію завітаюць прадстаўнікі супольнасці “Мужчыны святога Юзафа”. Пасля святых Імшаў на 11 і 15 гадзін яны распавядуць пра дзейнасць групы і падзеляцца духоўнымі перажываннямі. Вернікі, якія захочуць далучыцца да супольнасці, змогуць атрымаць больш падрабязную інфармацыю.

7. Патрэбна цёплае зімовае мужчынскае адзенне (курткі, світры) і абутак. Хто мае такія рэчы, каб падзяліцца, калі ласка, прынясіце іх у будынак насупраць касцёла.

8. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑