1. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
– у часвер свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі,
– у пятніцу успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла,
– у суботу успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак а 19.00 – група Маці у малітве,
– у наступную нядзелю ў 8.30 група Жывога Ружанца.
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
5. Запрашаем ўсіх жадаючых на VII хрысціянскі баль 2 снежня а 18 гадзіне. Кошт білету 30 руб. У паграме супольная забава, пачастунак. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
6. Звяртаемся з просьбай аб дапамозе ў прыборцы тэрыторыі каля касцёла перад зімой (прыборка лісця) у аўторак з 9.00. Калі ласка, майце з сабой граблі і венік.
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.






