ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXX Звычайную Нядзелю

1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:

у сераду – урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша будзе адпраўлена а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы.

– у чацвер – успамін усіх памерлых вернікаў. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00 і 19.00.

– у суботу – успамін св. Караля Барамэя, біскупа,

– першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;

– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;

– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.

У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4 лістапада  (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

2. У лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды, кожную пятніцу а 18.30 будзем  спяваць нешпары за памерлых. Напрацягу ўсяго месяца лістапада вячэрняя св. Імша а 19.00 будзе адпраўляцца ў інтэнцыі памерлых, якія запісаныя ў выпамінках. Заахвочваем да супольнай малітвы. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі.  Усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі і там памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца – можа атрымаць поўны адпуст, які ў гэтыя дні можна ахвяраваць толькі за памерлых.

3. У найбліжэйшую сераду святой Імшы ў шпітальнай капліцы не будзе.

4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на  гэтым тыдні ў наступным парадку:

-у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,

– у наступную нядзелю ў 8.30 групa святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

Змена таямніц групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

5. У суботу – 4 лістапада, у 16. 00 адбудзецца сустрэча з бацькамі падлеткаў, якія рыхтуюцца да сакрамэнту Бежмавання. Тэма сустрэчы будзе звязана з асаблівасцямі падлеткавага ўзросту ў хрысціянскім выхаванні. 5 лістапада, у нядзелю, пасля Св. Імшы на 11.00 будзе сустрэча з бацькамі ўсіх дзяцей і моладзі, якія ўдзельнічаюць у катэхезе. На сустрэчу будзе запрошаны  хрысціянскі псіхолаг- кансультант.  Вельмі просім бацькоў прыняць удзел у гэтым спатканні!!! Спадзяемся, што гэта дапаможа паглыбіць рэлігійныя і псіхалагічныя веды, асабліва ва ўзаемаадносінах паміж дзяцьмі і дарослымі. Сустрэчы будуць праходзіць у катэхетычнай зале.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑