1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
– у суботу; свята св. Сымона і Юды, апосталаў.
4. 28 кастрычніка (субота) у нашым касцёле адбудзецца агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым, якія існуюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Пачатак сустрэчы ў 10.00.
5. У суботу – 4 лістапада, у 16. 00 адбудзецца сустрэча з бацькамі падлеткаў, якія рыхтуюцца да сакрамэнту Бежмавання. Тэма сустрэчы будзе звязана з асаблівасцямі падлеткавага ўзросту ў хрысціянскім выхаванні. 5 лістапада, у нядзелю, пасля Св. Імшы на 11.00 будзе сустрэча з бацькамі ўсіх дзяцей і моладзі, якія ўдзельнічаюць у катэхезе. На сустрэчу будзе запрошаны хрысціянскі псіхолаг- кансультант. Вельмі просім бацькоў прыняць удзел у гэтым спатканні!!! Спадзяемся, што гэта дапаможа паглыбіць рэлігійныя і псіхалагічныя веды, асабліва ва ўзаемаадносінах паміж дзяцьмі і дарослымі. Сустрэчы будуць праходзіць у катэхетычнай зале.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.






