ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVIII Звычайную Нядзелю

1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.

2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.

3. На гэтым тыдні прыпадае:

– у аўторак, успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка,

– у сераду, свята св. Лукі, Евангеліста, апекуна медыцынскіх работнікаў. У гэты дзень Св. Імша у капліцы ў бальніцы будзе адпраўлена ў 17.00.

4. 28 кастрычніка (субота) у нашым касцёле адбудзецца агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым, якія існуюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Пачатак сустрэчы ў 10.00

5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑