1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у аўторак, СВЯТА ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ КАТЭДРАЛЬНАГА КАСЦЁЛА ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА Ў ВІЦЕБСКЕ.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.
3. 28 кастрычніка (субота) у нашым касцёле адбудзецца агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым, якія існуюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
Праграма:
10.00 — прывітанне;
10.40 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, Вяночак за памерлых;
— магчымасць споведзі;
12.00 — канферэнцыя «Пра чысцец і наступствы нявырашаных пры жыцці спраў» (кс. Станіслаў Мжыглуд SDS);
13.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч);
14.30 — абед і раз’езд.
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.
.






