ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XVIII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:

  • у аўторак успамі св. Дамініка, святара;
  • у сераду свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы;
  • у чацвер свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка;
  • у пятніцу успамін св. Клары, панны.

2. У суботу 26 жніўня ў 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Струста а ў  нядзелю 27 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.

3. Святыя Імшы малітоўных груп:

  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.

4. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у    панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св.Імшой.

5. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу (18 жніўня). Падчас урачыстасці ў пятніцу 18 жніўня ў 18.00 будзе канферэнцыя і адбудзецца набажэнства з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Сардэчна запрашаем ўсіх сужэнцаў з нашай парафіі, каб перад Богам аднавіць сужанскія абяцанні. У 22.15 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. A да гэтых урачыстасцяў ад 14 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву. Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць ўдзельнікаў школы касцельнага спеву на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег гасцей, запісаліся ў сакрыстыі да 13 жніўня.

6. Шчыра просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні будынкаў касцёлных перад святяамі  ў панядзелак ад гадзіны 9.00 раніцы.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑