ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XVІI Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае;

  • у панядзелак – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара;
  • у аўторак – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла;
  • у пятніцу – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара;
  • у наступную нядзелю свята Перамянення Пана.
  • I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях;
  • І пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых;
  • І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.

У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 5 жніўня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў.

2. Сёння, пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне машын і бласлаўленне вадзіцеляў, з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў.

3. Святыя Імшы малітоўных груп:

  • у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

4. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу (18 жніўня). Падчас урачыстасці ў пятніцу 18 жніўня ў 18.00 будзе канферэнцыя і адбудзецца набажэнства з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Сардэчна запрашаем ўсіх сужэнцаў з нашай парафіі, каб перад Богам аднавіць сужанскія абяцанні. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Падчас урачыстасцяў у 22.15 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада.

5. Св. Імша на могілках у вёсцы Краснасельцы адбудзецца у суботу 5 жніўня  ў 9.30 а 26 жніўня (субота) ў 11.00 у вёсцы Струста.

Св. Імша на могілках парафіі Урбаны: 5 жніўня ў 12.00 Іланцы а 12.40 Зыбкі. 12 жніўня ў 11.00 Беляны. 26 жніўня ў 11.00 Жвірблі. 2 верасня ў 11.00 Мар’янполле.

6. Запрашаем на сустрэчу тых хто ў гэтым годзе будзе прымаць сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання). Сустрэча 6 жніўня (нядзеля) пасля святой Імшы на 19.00.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑