Душпастырскія аб’явы на XVІ Звычайную Нядзелю

1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:

  • у аўторак свята св. Якуба, апостала і успамін святога Крыштафа апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагоды асвячэнне машын будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы.
  • у сераду успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • у суботу ўспамін св. Марты, Марый і Лазара.

2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00

3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.

4. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 18 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.

5. 28-29 ліпеня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны. План урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам.

6. Св. Імша на могілках у вёсцы Краснасельцы адбудзецца ў суботу 5 жніўня ў 9.30.

7. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, і на час адпачынку, няхай благаславіць Бог усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑