1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у суботу: свята св. Марыі Магдалены.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
4. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
5. Св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі адбудзецца у суботу 22 ліпеня ў 12.00 а 5 жніўня ў 9.30 на могілках у вёсцы Краснасельцы.
6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.






