ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XIII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:

  • у панядзелак – свята св. Тамаша, апостала;
  • I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях;
  • І пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых;

У першы чацвер і пятніцу   выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

2. Святыя Імшы малітоўных груп:

  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група  Жывога Ружанца.

3. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св.Імшой.

4. У сераду 5 ліпеня дзень свайго нараджэння будзе святкаваць кс. Уладзімір Шыдлоўскі. Запрашаем на св. Імшу ў яго інтэнцыі ў сераду а 19.00.

5. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (6 – 9 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Андрэем Бочарам MS. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.

6. Св. Імша на могілках пры павароце на Хомкаўшчыну адбудзецца у суботу 8  ліпеня ў 10.00, а 15 ліпеня ў 10.00 на могілках у вёсцы Усяны.

7. У наступную нядзелю (9 ліпеня) падчас святой Імшы ў 11.00 біскуп Алег Буткевіч асвеціць наш новы алтар.

8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны. 

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑