ЗАПРАШАЕМ НА РАРАТЫ 
панядзелак, сераду і пятніцу
а 6.45 раніцай
Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў
 
 
 

СЛУГА БОЖЫ ФРАНЦІШАК МАРЫЯ
АД КРЫЖА ЯРДАН

 
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце  (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.
 
Айцец Ярдан, калі быў новапрэзбітарам, атрымаў стэпендыю ад біскупа Фрысбурга для вывучэння ўсходніх моў у Рыме. Аднак, калі быў яшчэ семінарыстам адчуваў унутранае перакананне, што Бог кліча яго да заснавання ў Касцёле апостальскай справы. Рашаючай для рэалізацыі Божых планаў аказалася яго падарожжа на Бліжні Усход, а асабліва ў Святую Зямлю ў 1880 годзе. Падчас гэтага падарожжа канчаткова зразумеў, што Бог кліча яго заснаваць новую справу, цалкам аддацца апостальскай місіі Касцёла пры дапамозе ўсіх магчымых спосабаў і сродкаў, якія дыктуе Божая любоў. Калі вярнуўся ў Вечны Горад, заснаваў 8 снежня 1881 г. Апостальскае Таварыства Настаўніка, якое канчатковаJordan1882перарадзілася ў законны інстытут: Таварыства Божага Збаўцы.
 
У сваёй справе з самага пачатку жадаў аб’яднаць усе каталіцкія сілы ў айчыне і на тэрыторыях місій з адзінай канкрэтнай мэтай: захоўваць, аберагаць і пашыраць каталіцкую веру ва ўсім свеце. Мужчыны і жанчыны, святары і свецкія, людзі навукі і простыя людзі, арганізатары розных сектараў грамадскага жыцця: усе разам, праз розныя ўзроўні прыналежнасці да інстытута, павінныаб’яднацца ў заснаванай справе, у супольнай апостальскай дзейнасці. 8 снежня 1888 г. пры ўдзеле бл. Марыі ад Апосталаў заснаваў жаночую галіну Супольнасці – сясцёр сальватарыянак.
 
Айцец Ярдан быў першым галоўным настаяцелем сальватарыянаў. Пастаянна прабываючы ў мацярынскім доме ў Рыме (сёння Via della Concilazione 51), з вялікай адвагай і запалам засноўваў асабістыя апостальскія пляцоўкі ў Еўропе, Азіі і Амерыке, пасылаючы туды першых сальватарыянаў. Апошнія тры гады свайго жыцця правёў у Швейцарыі. Гэта было схаванае і пазначанае цярпеннем жыццё. Памёр ва ўзросце 70 год пасля, амаль, паўгадовай хваробы. У 1956 годзе яго рэшткі былі перавезеныя ў мацярынскі дом у Рыме.
 
Трывае яго бэатыфікацыйны працэс. 14 студзеня 2011 года, Святы Айцец Бэнэдзікт ХVI даверыў Кангрэгацыі  апублікавання ўказа аб гераічнасці цнотаў Слугі Божага Францішка Марыі ад Крыжа (у свеце Ян Хрысціцель Ярдан), святара, заснавальніка Таварыства Божага Збаўцы і Кангрэгацыі Сясцёр Божага Збаўцы, які нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у Гуртвелі (Германія) і памёр 8 верасня 1918 г. у Тафэрсе (Швейцарыя).
 
Спампаваць біяграфію Слугі Божага Францішка Марыі ад Крыжа Ярдана
На польскай мове тут...
На ангельскай мове тут...
 

Рэкалекцыі - навошта?

 Адвэнт — гэта перыяд, калі ў нашых парафіях перажываем рэкалекцыі.
Сакрамант Канфірмацыі (Бежмаванне)

У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Сем галоўных грахоў

1. Пыха 
2. Хцівасць
3. Зайздрасць
4. Гнеў
5. Распуста
6. Неўмеркаванасць у ежы і піцці
7. Лянота
Go to top