ЗАПРАШАЕМ НА РАРАТЫ 
панядзелак, сераду і пятніцу
а 6.45 раніцай
Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў
 
 
 
Вышэйшая Духоўная Семінарыя Сальватарыянаў у Багне мае за сабой ужо больш як пяцідзесяцігадоваю гісторыю. Падрыхтоўвае маладых Сальватарыянаў, каб яны маглі рэалізаваць сальватарыянскае пасланне ў Касцёле і свеце. Яно з’яўляеццца супольнасцю кансакраванага жыцця, у якім пражываем рэчаіснасць Касцёла, рэалізуючы законныя шлюбы , але таксама вышэйшую навучальную ўстанову. Сваё сальватарыянскае пакліканне сёння распазнаюць і рэалізоўваюць у ёй 48 клерыкаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі.
 
Шасцігадовая фармацыя ў семінарыі адбываецца ў некалькіх накірунках і рэалізоўваецца праз:
  • чалавечую фармацыю – якая вядзе нас да поўнай чалавечнасці і жыцці ў братэрстве;
  • духоўную фармацыю – сэрцам якой з’яўляецца духоўнае жыццё з Хрыстом Збаўцам;
  • інтэлектуальную фармацыю – дзе дзякуючы вывучэнню гуманітарных навук, філасофіі і тэалогіі, лепш хочам зразумець сусвет, людзей, а таксама таямніцу Хрыста і Касцёла;
  • апостальскую фармацыю – якая дае нам магчымасць дайсці з Евангеллем туды, куды захоча паслаць нас Збаўца.
Вучоба ў семінарыі скончваем абаронай магістарскай працы ў Папскім Тэалагічным Аддзеле ў Вроцлаве, да якога наша ўстанова адносіцца і прыняццем святарскіх пасвечанняў. Адказным за жыццё ў семінарыі з’яўляецца Рэктар. Яму дапамагае савет семінарыі, а таксама выкладчыкі і Рада Клерыкаў. Кожны, хто не жадае ў жыцці адпачываць, пакуль жывуць людзі, якія не ведаюць Хрыста, можа з намі знайсці кантакт і далучыцца да нашай Супольнасці.
 
Showcase data is not configured
 
 

Рэкалекцыі - навошта?

 Адвэнт — гэта перыяд, калі ў нашых парафіях перажываем рэкалекцыі.
Cакрамэнт святога Хросту

hrost«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА БОЖУЮ ЛАСКУ

70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне?
- Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка.
71. Хто выслужыў нам Божую ласку?
- Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.
72. Якая ёсць Божая ласка?
- Ёсць ласка асвячальная і дзейсная.
73. Што такое асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе.
74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку?
- Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту.
75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку?
- Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх.
76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку?
- Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння.
77.  Што такое дзейсная ласка?
- Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.
Go to top