Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПАМПАВАЦЬ АНКЕТУ

 
 
 

Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.

Пазнаючы бліжэй Таварыства Божага Збаўцы, штодзённае жыццё ў сальватарыянскай супольнасці, пастулат дапамагае ў гэты час распазнаць сваё пакліканне і прыгатавацца да навтіцыяту. Адначасова ўдзельнічае ў жыцці супольнасці пастулантаў, якімі займаецца ксёндз Мадэратар, выконваючы ролю непасрэднага начальніка і галоўнага выхавацеля. Клапоціцца пра іх развіццё на ўзроўні чалавечым, хрысціянскім і сальватарыянскім, уводзячы ў спецыфіку сальватарыянскай харызмы.

Фармацыя пастулата служыць перад усім асабістай і супольнай малітвай, удзелам у Святой Імшы і рэгулярным карыстаннем сакрамантамі, а таксама духоўнае кіраўніцтва і праца. Паза тым пастулат дае магчымасць лепш пазнаць самога сябе, навучыцца самастойна функцыянаваць, прымаць сталыя рашэнні і развіваць уменне функцыянаваць у жыцці супольнасці.

 

Пастулат Польскай Правінціі Сальватарыянаў

 
 

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
Пахаванне па Каталіцку

Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
21
22
23
24
25
26
27
28
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА СВЯТЫ ХРОСТ

81. Што такое хрост?
- Святы хрост - гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.
82. Хто ўдзяляе сакрамэнт хросту?
- Сакрамэнт хросту ўдзяляе біскуп, святар альбо дыякан, але пры неабходнасці хрысціць можа любы чалавек.
83. Якім чынам удзяляецца хрост?
- Святы хрост удзяляецца такім чынам: галава кандыдата да хросту паліваецца вадой і адначасова гаворацца словы: «(называецца імя), я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога».
Go to top