Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Чытаем у ім:
“Наймілейшыя, вучыце ўсе народы, а асабліва дзяцей, каб пазналі сапраўднага Бога і Таго, каго паслаў, Езуса Хрыста. Заклінаю вас у імя Божае і Езуса Хрыста, які будзе судзіць жывых і памерлых, на прыход Яго і Яго Валадарства абвяшчайце Слова Божае трывала, у пару і не ў пару… Моцна прашу вас, не шкадуйце намаганняў у абвяшчэнні ўсёй навукі Божай…”
"Наймілейшыя, навучайце ўсе народы, а асабліва дзяцей, каб пазналі сапраўднага Богі і Таго, які паслаў, Езуса Хрыста. Заклінаю вас у імя Божае і Езуса Хрыста, які будзе судзіць жывых і памерлых, на прыход Яго і Яго Валадарства: абвяшчайце Слова Божае трывала, у пару і не ў пару… Моцна прашу вас, не шкадуйце намаганняў у абвяшчэнні ўсёй навукі Божай…”
Ідзіце і трывала абвяшчайце людзям усе словы вечнага жыцця. Словам і Пісаннем няспынна абвяшчайце ўсім нябесную навуку. Гэта воля Божая, наймілейшыя, каб усе пазналі вечную праўду. Моцна прашу вас, не шкадуйце намаганняў у абвяшчэнні ўсёй навукі Божай, каб вы маглі сказаць за святым Паўлам: “Я вольны ад крыві ўсіх”. Не спыняйцеся ні днём ні ноччу, нават са слязамі нагадвайце кожнаму. Не пагарджайце нічым каштоўным, каб публічна і асабіста вучыць усіх і абвяшчаць Божую праўду.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Навіцыят з’яўляецца часам кананічнай спробы, трываючай адзін год, якім пачынаецца законнае жыццё ў Таварыстве Божага Збаўцы. Мэтай фармацыі ў навіцыяце, якая мае месца ў Багне, з’яўляецца дакладнае распазнанне Божага паклікання, вопыт спосабу ўласнага жыцця ў нашам Таварыстве, а таксама прыгатаванне да складання законных шлюбаў. Навіцыянтам таварышыць у фармацыі ксёндз Магістр навіцыята, які з’яўляецца іх непасрэдным начальнікам.
У часе навіцыята працягваецца людская фармацыя, а таксама паглыбляе адносіны з Богам праз малітву і святыя сакраманты. Паза гэтым навіцыят знаёміць з тэалогіяй і спецыфікай кансакраванага жыцця, апостальскай дзейнасцю сальватарыянаў, а таксама пазнае правілы Таварыства і пачынае ўводзіць іх у жыццё. Асаблівы націск на гэтым этапе пастаўлены на ўсведамленне канкрэтных патрабаванняў, выплываючых з жыцця паводле евангельскіх парад: убогасці, чысціні і паслухмянасці, а таксама форм сальватарыянскай апостальскай дзейнасці.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.