Шаноўныя святары, паважаныя браты
і сёстры манаскіх супольнасцяў,
дарагія вернікі нашай Віцебскай дыяцэзіі, 

Ласка, Міласэрнасць, і Спакой Вам!

 

Звяртаюся да Вас з маім пастырскім словам з нагоды Надзвычайнага Юбілея Міласэрнасці, які распачынаецца 8 снежня 2015 года ва ўрачыстасць Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Вы ўжо чулі і далей будзеце атрымліваць інфармацыю пра святкаванне гэтага Святога Года ў Касцеле ва ўсім свеце і ў нашай дыяцэзіі.  Таму сваім словам хачу звярнуць вашу ўвагу на духоўнае, унутранае значэнне і каштоўнасць гэтага асаблівага часу. Бо знешняе і фармальнае святкаванне без той ўнутранай, духоўнай адкрытасці не можа прынесці багатага плёну.

 

Катэдральны касцёл у Віцебску- сэрца нашай дыяцэзіі носіць імя Езуса Міласэрнага, Які з’яўляецца Абліччам Міласэрнага Айца. Па волі Папы Францішка “motto”, альбо галоўнай думкай святкавання Юбілейнага Года з’яўляюцца словы: “Міласэрныя як Айцец”. Наша Дыяцэзіяльная Супольнасць, Каталіцкі Касцёл нашай вельмі маладой Віцебскай дыяцэзіі- гэта дар міласэрнай любові Пана не толькі для нас, але для ўсіх людзей якія жывўць на беларускай зямлі ідля ўсяго свету. Езус Міласэрны з’яўляецца збаўцам усіх людзей на свеце. Наша краіна і мы ў ёй- разам з усім светам ствараем адно цэлае на нашай адзінай планеце- Зямля. Разумець гэта- значыць мець па-каталіцку адкрытае сэрца на Бога Любові – Створцу Сусвету, што ў саю чаргу дазваляе нам прыняць ласку міласэрнасці і стацца Божым дарам для іншых- сведкамі міласэрнасці для людзей якія яе патрабуюць, асабліва  там, дзе гэтай міласэрнасці не ведаюць.

 

Міласэрнасць з’яўляецца вялікай Таямніцай Веры, якую мы цэлебруем і якой жывем асаблівым чынам у кожнай Эухарыстыі – ці то ў буднія дні, ці ў святы. Менавіта яна з’яуляецца крыніцай і пазнаннем міласэрнасці, сапраўднага Перапрашэння за грахі, якога свет не ведае. У Эухарыстыі мы становімся адным цэлым з Міласэрным, і такім чынам яго пазнаем і ведаем, кормімся Ім, знаходзячы ў Ім моц  Міласэрнай Любові! Мы здзяйсняем Эухарыстыю на Ягоны ўспамін! На ўспамін Яго мукі, смерці і уваскрасення. Гэта Ён, Святар Укрыжаваны і Ўваскрослы з’яўляецца Міласернасцю! У Ім ,Святару Укрыжаваным і Ўваскрослым Бог аб’яуляецца нам як Айцец Міласэрнасці, Які аказвае сваю любоў усім людзям ,так сама тым, якіх ніхто не любіць – грэшнікам і ворагам. І гэта ёсць Святло панад усялякае святло, без якога  свет пагружаецца у цемру. Без гэтага Святла і моцы прабачэння, якое вядзе да паяднання з Айцом – не магчыма прабачэнне і паяднанне паміж людзьмі. Таму ў свеце, які Яго не ведае, пануе варожасць і моц гвалту, нягледзячы на ўсялякія ідэалагічныя дэклярацыі аб правах чалавека. У свеце, да якога мы з вамі належым, чалавека прыніжаюць і выкарыстоўваюць  пачынаючы ад мацярынскага ўлоння і заканчваючы старасцю. А рэвалюцыйна-ваенныя спробы вырашэння існуючых людзкіх канфліктаў ператвараюцца ў звычайнае злачыннае размеркаванне маёмасці.

 

 

Галоўны загад, які датычыць святкавання Юбілейнага года, і вынікае з Божага Слова можам акрэсліць фрагментам з кнігі Лявіт (25, 17) : “ Не будзеце крыўдзіць адзін аднаго”. Тут мова ідзе перад усім пра вызваленне ад даўгоў і вяртанні нявольнікаў да сваёй уласнасці і свайго роду. Паспрабуем аднесці гэтыя Словы пра крыўду і вызваленне да нашай рэчаіснасці, той у якой жывем. Вялікая колькасць зняволенняў і крыўды часта паралізуе нашае штодзённае жыцці, і таму яно чакае на вызваленне, і перад усім на вызваленне ад граху – гэтай атручанай крыніцы ўсялякай крыўды і  несправядлівасці. “Калі Сын вас вызваліць, тады сапраўды будзеце вольныя” (Ян 8, 36). Таму вернемся – як заахвочвае нас да гэтага Папа францішак у сваёй булле “Misericordiaе Vultus” – і наноў адкрыем для сябе учынкі міласэрнасці. Тыя, паводле цела : накарміць, галодных напаіць сасмяглых, адзець нагіх, прыняць у дом падарожных, адведаць хворых, суцешыць вязняў, пахаваць памерлых. І тыя, паводле духа: настаўляць грэшнікаў, вучыць тых, хто не ведае, радзіць тым, хто сумняваецца, суцяшаць засмучаных, цярпліва зносіць знявагу, ахвотна дараваць крыўду, маліцца за жывых і памерлых. Каб такім чынам Эўхарыстыя, Літургія Вялікай Таямніцы Міласэрнасці, становілася нашым штодзённым жыццём, а штодзённае жыццё знаходзіла сваё найвышэйшае спаўненне ў Эўхарыстыі. У тым заключана святарская служба ўсіх ахрышчаных- Cвятарства Хросту.

 

Асаблівым знакам перажывання Года Міласэрнасці з’яўляецца ўстаналенне ў лакальных касцёлах Брамаў Міласэрнасці і пілігрымаванне да іх. У вышэй узгаданай булле Папа Францішак між іншым кажа: “Пілігрымка гэта асаблівы знак у Святым Годзе, бо з’яўляецца іконай дарогі, якую кожная асоба адольвае за час свайго існавання. Жыццё гэта пілігрымка, а людзкая істота гэта viator, пілігрым, які адольвае дарогу ажно да дасягнення вызначанай мэты. Таксама дзеля таго, каб дабрацца да Брамы Міласэрнасці- ў Рыме і ў кожным іншым месцы-, нам неабходна будзе пайсці ў пілігрымку, кожны па меры сваіх магчымасцяў. Такім чынам яна станецца знакам таго, што Міласэрнасць з’яўляецца мэтай, якую неабходна дасягнуць праз асабісты ўдзел і пасвячэнне. Таму пілігрымка няхай стане штуршком да навяртання: перакрочваючы праз Браму Міласэрнасці дазволім Божай міласэрнасці ахінуць нас і паспрабуем быць міласэрнымі для іншых, як Айцец (Нябесны) міласэрны да нас”. Пры гэтым папа Францішак зазначае, што для людзей хворых, састарэлых і самотных, якія не змогуць адбыць пілігрымкі, магчымасць атрымання адпусту існуе, калі: “З верай і радаснай надзеяй будуць перажываць той момант выпрабавання, праз прыняцце Святой Камуніі, або удзел у Святой Імшы і ў супольнай малітве таксама дзякуючы розным сродкам пераказу” (Ліст у справе адпустаў на Год Міласэрнасці). Таксама, такая магчымасць існуе і для вязняў: “у турэмных капліцах будуць яны мець магчымасць атрымаць адпуст, а калі будуць прахадзіць праз дзверы сваёй камеры, кіруючы думкі і малітву да Айца, няхай за кожным разам гэты жэст азначае для іх пераход праз Браму міласэрнасці, бо Божая міласэрнасць, здольная перамяняць сэрцы, можа таксама ператварыць краты ў досвед вольнасці” (там сама). У нашай дыяцэзіі Брамамі Міласэрнасці стануць дзверы Катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску і касцёла Нараджэння Маці Божай ў Браславе. Адкрыццё іх адбудзецца 13 снежня 2015 года.

 

 

Надзвычайны Юбілей Міласэрнасці – Святы Год – распачынаем ва ўрачыстасць Беззаганага Зачаця Найсвяцейшай Панны Марыі.  Для нас гэта сапраўдны знак з Неба, бо Марыя з’яўляецца дарам Неба, дарам для усёй Зямлі. Яна–ўцелаўленне вялікага Божага абяцання, што ўсе мы будзем чыстыя і беззаганныя ў любові перад абліччам Пана ў Яго духоўным доме, якім з’яўляеца Касцёл.  Гэта Супольнасць ужо народжаная і якая яшчэ нараджаецца “ праз Хрыста, з Хрыстом і ў Хрысце”, у Яго святой Літургіі на зямлі і ў Небе. Разам з суседняй з намі Вострай Брамай і мы ушаноўваем Марыю- Беззаганную Валадарку Азёраў як Маці Міласэрнсці ў нашым дыяцызяльным санктуарыум ў Браславе. Ніхто не можа лепш дапамагчы ў дарозе да Бога так, як маці, бо ад маці дзеці атрымліваюць у спадчыну і нясуць праз усё жыццё яе веру, надзею і любоў. Так сама Вера, Надзея і Любоў, якія жывуць у Супольнасці Касцёла, з’яўляюцца дарам, які выпрасіла для Яго Беззаганная  Багародзіца, і аб захаванні якога ў Супольнасці Яе Сына, Яна наспынна клапоціца. Паспрабуйма ў часе гэтага Святога Года аднавіць і паглыбіць нашую сувязь з Беззаганнай ў Супольнасці Касцёла, а атрымаўшы праз яе заступніцтва Ласку, Міласэрнасць і Спакой змаглі падзяліцца гэтымі дарамі з тымі, каго сустракаем на нашай дарозе жыцця.

 

Юбілей гэта час ласкі. Да жыцця ў яе поўні Касцёл чыніць здольным прысутнасць Святога Духа. Менавіта Ён з’яўляецца крыніцай сапраўднай радасці, якая павінна спадарожнічаць жыццю паводле веры. І толькі тады, калі нашая вера ў Божую Міласэрнасць будзе глыбокай- яна будзе здольнай уратаваць сучасны свет і падараваць яму надзею. На гэтую працу юбілейных духоўных змаганняў і перамену сэрцаў благаслаўляю усім супольна і кожнаму паасобна: у Імя Айца, і Сына, і Духа Святога!

 

Адданы Вам у Пану біскуп Віцебскі

 

+ Алег Буткевіч

 

 

Віцебск, 03 снежня 2015г.

 

Р.S. Ліст павінен быць прачытаны ў бліжэйшую нядзелю ў кожнай парафіі Віцебскай дыяцэзіі.