Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

Дарагія парафіяне
і людзі добрай волі! 
Жадаю Вам такой веры і такого глыбокага сузірання на смерць і Уваскрасенне Езуса, што былі ў сведкаў, якія знаходзіліся побач. Прашу Вас, ідзіце і абвяшчайце сваім жыццём, што Ён сапраўды ўваскрос!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПАМПАВАЦЬ АНКЕТУ

 
 
 

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00
 
У буднія дні св. Імша адбываецца
Раніцай а 8.00, у вечеры 19.00
 
Святая Імша ў капліцах
  • Доме інтэрнаце для інвалідаў і састарэлых кожную сераду а 11.00
  • Браслаўскай раёнай бальніцы а 16.30
 
Святая Імша ва ўрачыстасці (калі прыпадаюуць не ў нядзелю)
11.00, 19.00; у бальнічнай капліцы а 16.30
 
Набажэнствы
Кожны дзень:
  • 18.30 - Св. Ружанец

 

  • 18.00 - Выставенне і адарацыя Найсвяцейшана Сакраманту кожны чацвер, а так сама кожную першую пятніцу і суботу месяца
  • 18.30 - Кожную першую пятніцу набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса 
  • 18.30 - Кожную першую суботу набажэнства праз Заступніцтва Маці Божай Валадаркі Азёраў
Кожную першую пятніцу месяца пасля святой Імшы ў 19.00 - Набажэнства аб захаванні ад злога духа
 
Малітоўныя сустрэчы груп
 
  • Група "Маці ў малітве за дзяцей" кожны аўторак пасля вячэрняй св. Імшы
  • Група "Вяшчуны Божай міласэрнасці" 1-я пятніца месяца а 19.00
  • Група "Жывы ружанец з'яднання ў цярпенні з Хрыстом 1-я нядзля месяцца а 8.30
  • Група "Жывы ружанец"-  2-я нядзля месяцца а 8.30

Вялікая Субота

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! 
Кульмiнацыяй перажывання Пасхальнага трыдыўма з'яўляецца ноч Уваскрасення нашага Пана Езуса Хрыста. Пасхальная Вігілія распачалася літургіяй святла, падчас якой адбылося асвячэнне агню, запальванне пасхалу і свечак вернікаў. Дзякуючы Святлу Хрыста мы пераходзім з цемры граху і смерці да святла новага жыцця.

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
Пахаванне па Каталіцку

Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ПАНА БОГА

1. Хто такі Бог?
-  Пан Бог - дасканалы Дух, Стварыцель неба і зямлі, а таксама наш найлепшы Айцец. Бог ёсць адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.
2. Чаму Пана Бога мы называем Духам?
-  Бога мы называем Духам, бо Ён не мае цела.
3. Як мы называем Бога ў трох Асобах?
-  Бога ў трох Асобах мы называем Найсвяцейшай Тройцай.
4. Чаму Пана Бога мы называем вечным?
-  Бога мы называем вечным, бо Ён заўсёды быў, ёсць і будзе.
5. Дзе ёсць Бог?
-  Бог ёсць на небе, на зямлі і на кожным месцы.
6. Чаму Пана Бога мы называем Усёбачным?
-  Бога мы называем Усёбачным, бо Ён усё бачыць і ўсё ведае, нават нашыя думкі і жаданні.
7. Чаму Пана Бога мы называем Стварыцелем?
-  Бога мы называем Стварыцелем, бо Ён стварыў усё з нічога.
8. Чаму Пана Бога мы называем найлепшым Айцом?
-  Бога мы называем нашым найлепшым Айцом, бо Ён любіць усіх людзей як сваіх дзяцей і клапоціцца аб кожным сваім стварэнні.
9. Чаму Пана Бога мы называем справядлівым?
-  Бога мы называем справядлівым, бо Ён за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.
10. Чаму Пана Бога мы называем міласэрным?
-  Бога мы называем міласэрным, бо Ён ахвотна прабачае нам нашыя грахі, калі мы раскайваемся ў іх.
Go to top