Чэнстахова – гэта духоўная сталіца Польшы. Тут знаходзіцца кляштар паўлінаў і знакаміты цудоўны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай ці Яснагорскай (па назве гары на якой стаіць кляштар), апякункі Польшы. Гэта адна з самых вядомых і шанаваных святынь краіны.
Гісторыя Яснагорскага кляштара распачынаецца ў 1382 годзе, калі князь Уладзіслаў Апольчык, намеснік караля Людовіка Венгерскага, запрасіў сюды айцоў-паўлінаў з Венгрыі. З адных крыніц вядома, што абраз з’явіўся ў тым жа годзе, з другіх - што праз 2 гады. Як бы ні было, аўтар гэтага абраза невядомы.
Але існуе прыжогая легенда: нібыта абраз гэты намаляваў сам Лука Евангеліст на дошцы стала, за якім малілася і спажывала ежу Святая Сям’я. Далейшая гісторыя абраза паводле падання такая: хрысціяне Ерусаліма падаравалі яго святой Елене, маці Рымскага імператара Канстанціна, як узнагароду за адшуканне Святога Крыжа. Яна забрала яго з сабою у Канстанцінопаль. Пазней, у сувязі з распаўсюджваннем хрысціянства, абраз трапляе ў Сафію, пасля – у Маравію, затым у Кіеўскую Русь, магчыма як падарунак князям, альбо як шлюбны падарунак. Паданне даносіць, што ў 1384 годзе Уладыслаў Апольчык вёз абраз з Русі , прагнучы ў сваёй капліцы мець заступніцу, ўжо ў той час вядомую цудамі. Але коні, даехаўшы да Чэнстаховы, далей не пайшлі, колькі б іх не прымушалі. Князь зразумеў гэта як знак і пакінуў абраз у Яснагорскім кляштары. Прыгожае паданне, і мае права быць, але навуковыя даследванні сцвярджаюць, што абраз гэты паходзіць з VI – IX стагодддзяў і першапачаткова быў намаляваны ў візантыйскім стылі. На працягу вякоў шмат выцярпеў Яснагорскі кляштар, як і абраз Маці Божай. У выніку разбойнага нападу ў 1430 годзе абраз быў абрабаваны і пашкоджаны. Адноўлены быў у Кракаве (нібыта тады быў зменены стыль напісання абраза з візантыйскага на заходнееўрапейскі) і зноў змешчаны ў Яснагорскім кляштары. Колькасць пілігрымаў увесь час расла, абраз славіўся цудамі, здейсненымі праз заступніцтва Маці Божай Чэнстахоўскай. Таму была выбудавана трохнававая капліца Маці Божай і ўзведзены фартыфікацыйныя пабудовы, каб абараняцца ад грабежнікаў. У часе вайны са шведамі ў 1655 годзе кляштар перажыў цяжкія дні блакада (аблогі), калі 260-ці асабовая група шляхты і манахаў выстаяла супраць трохтысячнага войска. Абаронай кіраваў айцец Кардэцкі. Яшчэ некалькі разоў на працягу XVI стагоддзя шведы спрабавалі здабыць Ясную Гару, але кожны раз айцы-паўліны мужна абаранялі свой кляштар. Першая каранацыя абраза Маці Божай Чэнстахоўскай даканана ў 1717 годзе. У 18 стагоддзі айцы- паўліны бараніліся ўжо ад расійскага войска. Падчас падзелу Польшы ў 1772 годзе тагачасны і апошні кароль Польшы Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абвесціў капітуляцыю і аддаў кляштар у рукі Царскай улады. У 1909 годзе адбылася прафанацыя абраза, былі украдзены кароны, сукенкі і воты. Паўторная каранацыя адбылася ў 1910 годзе, была падаравана новая сукенка. Падчас 1 Сусветнай вайны кляштар прыналежыў аўстра-венгерскай уладзе. Затым, пасля здабытай палякамі незалежнасці, гэты кляштар стаў духоўнай сталіцай Польшы, месцам куды круглы год сцякаюцца пілігрымы з усёй Польшы, і не толькі. Але найбольш мнагалюдна тут 15 жніўня, сюды пешшу напраўляюцца дзесяткі пілігрымак з усіх куткоў краіны.
Powered by iCagenda
У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).
Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.
Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
---|---|---|---|---|---|---|
1
| ||||||
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
| |
9
|
10
|
11
|
12
|
13
|
14
|
15
|
16
|
17
|
18
|
19
|
20
|
21
|
22
|
23
|
24
|
26
|
27
|
28
|
29
| |
30
|
31
|
Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя