Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

Дарагія парафіяне
і людзі добрай волі! 
Жадаю Вам такой веры і такого глыбокага сузірання на смерць і Уваскрасенне Езуса, што былі ў сведкаў, якія знаходзіліся побач. Прашу Вас, ідзіце і абвяшчайце сваім жыццём, што Ён сапраўды ўваскрос!

Канікулы з богам

Падзеі ў парафіі
Date: Пн, 03 Ліп 2017 08:00 - Пт, 07 Ліп 2017 14:00

Venue: Браслаў - Касцел Нараджэння НПМ

У часе летніх канікул дзеці і моладзь будуць мець магчымасць удзельнічаць у рэкалекцыях “Канікулы з Богам” з 3 па 7 ліпеня пры нашай парафіі. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі. Абавязковы ўдзел у гэтай форме рэлігійнага паглыблення веры павінна прымаць моладзь, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту Бежмавання ў жніўні.

 

Powered by iCagenda

Перажываем Вялікі чацвер

У вечары Вялікага чацвярга вернікі нашай парафіі сабраліся на літургію, якую называюць Імшой Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.
Абавязковыя святы
Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у Святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ў наступныя ўрачыстасці і святы:
Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня.
Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) – 6 студзеня.
Святога Юзафа – 19 сакавіка.
Унебаўшэсце Пана – з календара рухомых святаў.
Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) – з календара рухомых святаў.
Святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня.
Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня.
Усіх Святых – 1 лістапада.
Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня.
Нараджэнне Пана – 25 снежня.

Ліста лектараў (люты - чэрвень)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

Місіянерская дзейнасць Сальватарыянаў

Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ ч.1

84. Што такое сакрамэнт пакаяння?
- Сакрамэнт пакаяння - гэта сакрамэнт, у якім Пан Езус праз пасрэдніцтва святара прабачае нам грахі, учыненыя намі пасля хросту
85.Якія ўмовы неабходна выканаць, каб сакрамэнт пакаяння быў сапраўдным і карысным для нашай душы?
- Для таго, каб Езус Хрыстус прабачыў нам грахі ў сакрамэнце пакаяння, неабходна:
     1. Зрабіць рахунак сумлення.
     2. Шкадаваць за грахі.
     3. Прыняць цвёрдае пастанаўленне выправіцца.
     4. Шчыра вызнаць свае грахі.
     5. Выканаць прызначаную пакуту.
Go to top