Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 
 

Летняя школа касцёльнага спеву vol. 3

Падзеі ў парафіі
image
Date: Пн, 13 Жні 2018 15:00 - Сб, 18 Жні 2018 15:00

Venue: Парафія Нараджэння Маці Божай, вул. Савецкая, 1 г. Браслаў 211970 Віцебская вобл.  |  City: Браслаў, Беларусь

У праграме:
 
1.     Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
 
2.     Супольны харавы спеў
 
3.     Тэорыя і практыка касцёльнага спеву
 
4.     Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў)
 
 
 
Калектыў выкладчыкаў узначальвае
 
Уладзімір Неўдах,
арганіст Мінскага кафедральнага сабора 
Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
 
 
Прыняць ўдзел у ТЫДНІ КАСЦЁЛЬНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ запрашаем  парафіяльныя хары, вакальныя групы, ўсіх, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. (Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны). Музыкантаў просім мець свае музычныя інструменты. (Кошт на 6 дзён – 30 рублёў)
 
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 14 жніўня ад 15 гадзіны (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў а 17 гадзіне. 
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне. Па магчымасці просім мець спальнік.
 
Калі ласка, вазміце з сабой ноты касцельных спеваў, яія Вам найбольш падабаюццаюцца, каб падзяліцца з іншымі парафіямі.
 
 
 
Кульмінацыя ТЫДНЯ КАСЦЁЛЬНЫХ ЗАНЯТКАЎ – спеў падчас Святой Імшы 19 жніўня на галоўнай Урачыстаці Маці Божай Валадаркі Азёраў (палявы алтар)
 
 
Просім Вас дасылаць запоўненыя анкеты да 9 жніўняэлектроннай поштай; Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
 
або на адрас; Парафія Нараджэння Маці Божай, вул. Савецкая, 1 г. Браслаў 211970 Віцебская вобл.
 
тэл./факс +375-2153-65236,
 
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, пробашч +37529-7105037,
 
арганістка Іна Сапун +37529-7157342

 

Telephone
agniinna@mail.ru
Email
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Address
Парафія Нараджэння Маці Божай, вул. Савецкая, 1
Браслаў, Беларусь

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 
Сакрамэнт Эўхарыстыі
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).

Заснавальнік

СЛУГА БОЖЫ ФРАНЦІШАК МАРЫЯ
АД КРЫЖА ЯРДАН

 
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце  (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.

Спіс лектараў (чэрвень-кастрычнік)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ

78. Што такое святыя сакрамэнты?
- Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку.
79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў?
- Ёсць сем сакрамэнтаў:
     І.     Хрост.
     2.    Канфірмацыя.
     3.    Эўхарыстыя.
     4.    Пакаянне.
     5.    Намашчэнне хворых.
     6.    Пасвячэнне.
     7.    Сужэнства.
80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці?
-  Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.
Go to top