Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 

Успамін благаслаўлёнага юрыя матулевіча (заснавальніка кангрэгацыі сясцёр эўхарыстак)

Падзеі ў парафіі
Jerzy_Matulewicz
Date: Пн, 27 Сту 2020

City: Браслаў, Беларусь

Нарадзіўся ў 1871 годзе ў вёсцы Лугіне каля Марыямпаля (сучасны Капсукас, Літва) у літоўскай сям’і. Прыняў святарскае пасвячэнне і стаў святаром Келецкай дыяцэзіі. Працаваў у Варшаве і ў Санкт-Пецярбурзе. Уступіўшы ў закон ксяндзоў марыянаў, аднавіў яго і заснаваў два жаночыя законы. У 1918 – 1925 гг. быў арцыбіскупам Віленскім, а потым — апостальскім візітатарам у Літве. Памёр у Каўнасе ў 1927 г.

З гэтай нагоды ў пятніцу а 19.30 сёстры запрашаюць на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту з разважаннямі з дзённіка бл. біскупа. Упрыгожыць адарацыю сваім спевам моладзь. У гэтыя дні трывае навэнна да благаслаўлёнага, таму можна пакінуць інтэнцыі, у якіх будуць маліцца сёстры падчас навэнны.

 

«Господи, позволь мне, как свече, сгореть дотла на Твоём алтаре». Это великое желание блаженного Юрия Матулевича исполнилось. На протяжении всей своей священнической жизни он горел, как свечка, – ярко и непрестанно. Своим служением он освещал самые далёкие, заброшенные и страшные уголки нашей земли во время исторической эпохи, когда политика, ненависть и шовинизм распинали судьбы христианских народов. Этот свет никогда не угасал, но был ярким и пламенным. И светил он до тех пор, пока поддерживало его своими ударами сердце великого и святого человека.

 

 

Address
211970
Браслаў, Беларусь

 

Map


Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Пастулат

Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.

Спіс Лектараў (кастрычнік-люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
2
3
4
5
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
19
20
21
22
23
24
25
26
28
29
30
31

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ ч.2

86. Што такое рахунак сумлення?
- Рахунак сумлення - гэта разважанне над тым, як мы выконвалі волю Пана Бога, і прыпамінанне сваіх грахоў.
87. Што такое жаль за грахі?
- Жаль за грахі - гэта раскаянне за ўчыненыя грахі, жаль аб тым, што мы не выканалі волю Пана Бога і пакрыўдзілі бліжняга.
88.  Што такое цвёрдае пастанаўленне выправіцца?
- Цвёрдае пастанаўленне выправіцца - гэта шчырае жаданне пазбягаць грахоў і рашэнне змяніць да лепшага сваё жыццё.
89. Што такое споведзь?
- Споведзь - гэта вызнанне ўсіх сваіх грахоў перад Богам у прысутнасці святара, каб атрымаць прабачэнне.
90. Якой павінна быць споведзь?
- Споведзь павінна быць шчырай і поўнай - гэта значыць, трэба прызнацца ва ўсіх грахах, сказаць, як часта мы іх рабілі і чаму.
91. Што нам дае добрая споведзь?
- Пасля добрай споведзі Пан Бог адпускае нам грахі, вяртае страчаную намі асвячальную ласку і дае дзейсныя ласкі для захавання запаведзяў.
92. Што такое выкананне прызначанай пакуты?
- Гэта выкананне дадзенага падчас споведзі задання і напраўленне крыўды, учыненай бліжняму.
Go to top