Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 
 

Урачыстасць святой багародзіцы марыі - кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой імшы

Падзеі ў парафіі
madonna_5
Date: Ср, 01 Сту 2020

У 431г. на Эфэзскім соборы Касцёл абвясціў дагмат аб Божым Мацярынстве Марыі, Марыя з’яўляецца Маці Сына Божага паводле цела і ў часе, бо паводле натуры Божай Езус адвечна з’яўляецца сынам Божым.

 

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 
Сакрамант Канфірмацыі (Бежмаванне)

У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).

Гісторыя

Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г. 

Спіс лектараў (жнівень-снежань)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ЕЗУСА ХРЫСТА

63. Хто такі Езус Хрыстус?
- Езус Хрыстус - Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення.
64. Якім чынам Езус Хрыстус нас збавіў?
- Езус Хрыстус збавіў нас праз свае пакуты і смерць на крыжы.
65. Хто з'яўляецца Айцом Езуса Хрыста?
- Айцом Езуса Хрыста ёсць Бог Айцец.
66. Хто з'яўляецца Маці Езуса?
- Маці Езуса - Найсвяцейшая Панна Марыя.
67. Кім быў святы Юзаф?
- Святы Юзаф быў апекуном Езуса.
68. Чаму Маці Божую называем Найсвяцейшай?
- Маці Божую мы называем Найсвяцейшай, бо Яна не мела ніводнага граху і была поўная Божай ласкі.
69. Чаму мы называем Яе Беззаганнай?
- Мы называем Яе Беззаганнай, бо з першых хвілінаў свайго жыцця Яна была вольная ад першароднага граху.
Go to top