Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 
 

25 снежня — урачыстасць нараджэння пана

Падзеі ў парафіі
bozaenaradzenie_ikonaBelarus
Date: Пт, 25 Сне 2020

Урачыстасць Нараджэння Пана

«У тыя дні выйшаў загад ад цэзара Аўгуста зрабіць перапіс па ўсёй зямлі. Гэта быў першы перапіс падчас панавання Квірынія ў Сірыі. І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад. Пайшоў таксама і Юзаф з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давіда, званы Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда, каб запісацца з Марыяй, заручанай з ім, якая была цяжарнай. А калі яны былі там, надышоў Ёй час нарадзіць. І нарадзіла Сына свайго  першароднага. І спавіла Яго, і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе. У той ваколіцы былі на полі пастухі, якія вартавалі ўначы свой статак. І з’явіўся ім анёл Пана, і хвала Пана асвяціла іх, і вялікі страх ахапіў іх. І сказаў ім анёл: “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан. І вось вам знак: знойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях”.
Раптам з анёлам з’явілася вялікае войска нябеснае, якое праслаўляла Бога і ўсклікала:
“Хвала на вышынях Богу,
а на зямлі спакой людзям добрай волі”»
(Лк 2, 1–14).
 
Радуймася!
 
Умілаваныя, будзем радавацца: сёння нарадзіўся наш Збаўца. Бо няма месца на смутак тады, калі нараджаецца жыццё, якое, знішчыўшы страх перад смерцю, прынесла нам радасць абяцанага вечнага жыцця.
 
Гэтая радасць нікога не абміне, ёсць агульная для ўсіх прычына радасці: наш Пане, пераможца граху і смерці, хоць і не знаходзіць нікога, свабоднага ад віны, аднак прыходзіць вызваліць усіх. Няхай цешыцца грэшнік, бо яму даецца прабачэнне. Няхай абудзіцца язычнік, бо яго клічуць да жыцця. 
 
Калі настала паўната часу, якую прадвызначыла неспасцігальная веліч Божага намеру, Сын Божы прыняў чалавечую натуру, каб прымірыць яе са сваім Айцом і перамагчы д’ябла, які яе зняволіў і прынёс смерць.
 
Анёлы адасна абвяшчаюць пры Нараджэнні Пана: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі» (Лк 2, 14). Анёлы бачаць, як з усіх народаў зямлі будуецца нябесны Ерузалем. Калі так радуюцца анёлы ў небе, то як жа павінны радавацца людзі на зямлі гэтай невыказнай справе Божай любові?
 
Таму, умілаваныя, падзякуем Богу Айцу праз Яго Сына ў Духу Святым, які ў сваёй вялікай міласэрнасці палюбіў нас і змілаваўся над намі. І хоць мы былі мёртвыя з прычыны граху, Бог ажывіў нас разам з Хрыстом (пар. Эф 2, 5), каб мы сталі ў ім новым стварэннем.
 
Таму адкінем «ранейшыя паводзіны і свайго старога чалавека» (Эф 4, 22), атрымаўшы ўдзел у патомстве Хрыстовым, адрачэмся ад справаў цела.
 
Прызнай, о хрысціянін, сваю годнасць і, стаўшы саўдзельнікам Божай сутнасці, пачварнымі паводзінамі не вяртайся да ранейшай грахоўнасці. Памятай, часткай чыёй Галавы і чыйго цела з’яўляешся. Прыгадай, што цябе вырвалі з улады цемры і перанеслі ў святло Божага Валадарства.
 
Праз сакрамэнт хросту ты стаў святыняю Духа Святога, таму не выганяй з сябе такога жыхара сваімі благімі ўчынкамі і не паддавайся зноў няволі д’ябла. Бо водкуп за цябе — гэта Хрыстова Кроў.
 
Казанне св. Льва Вялікага, папы на Божае Нараджэнне 
(паводле І тома Літургіі Гадзінаў; Мінск, 2012)

 

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 

Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2010-2022 год

Расклад катэхез:

Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
 
1 год –  Серада  17:00
            Нядзеля 10:00
            Нядзеля 12:00
 
2 год – Аўторак 18:00
           Серада 18:00
           Нядзеля 13:45
 
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
 
1 год – субота 14.00
 
2 год – субота 15.30
 
3 год – субота 17.00
 
Дзеці 4-8 год
нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
 
Катэхэза для дарослых
пятніца 19.30 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
 
Сустрэчы для міністрантаў
субота 16.00
 
Сустрэча моладзі
нядзеля 20.00
Сакрамант Канфірмацыі (Бежмаванне)

У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).

Апостальскі дух Сальватарыянаў

 Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
 

Спіс лектараў (чэрвень-кастрычнік)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ

78. Што такое святыя сакрамэнты?
- Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку.
79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў?
- Ёсць сем сакрамэнтаў:
     І.     Хрост.
     2.    Канфірмацыя.
     3.    Эўхарыстыя.
     4.    Пакаянне.
     5.    Намашчэнне хворых.
     6.    Пасвячэнне.
     7.    Сужэнства.
80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці?
-  Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.
Go to top