Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 
 

Сусветны дзень хворых. гадавіна заснавання ружанца "яднання ў цярпенні з хрыстом"

Падзеі ў парафіі
madonna-di-lourdes
Date: Пн, 11 Лют 2019 00:00

Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ва ўспамін Маці Божай з Лурд
 
11 лютага 2011 г., мінская архікатэдра
 
1. Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін Маці Божай з Лурд. Усё распачалося з аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны ў Лурдзе ў 1858 г. У Масабьельскім гроце на паўночным склоне Пірэнеяў Марыя 18 разоў аб’явілася 14-гадовай дзяўчынцы Бэрнардэце Субіру. Бэрнардэта была настолькі зачаравана прыгажосцю жанчыны, якая ёй аб’явілася, што спытала яе, хто яна такая. У адказ пачула: я — Беззаганнае Зачацце.
 
2. Як вядома, за чатыры гады да гэтага, у 1854 г., папа Пій IX абвясціў дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Зазвычай Касцёл абвяшчае той ці іншы дагмат як адказ на выклікі часу. Якім быў той час? Што найбольш тады турбавала чалавека? Гэта быў час бурнага развіцця навукі і тэхнікі, які прывёў да тэхнічнай рэвалюцыі з яе пазітыўнымі і негатыўнымі наступствамі. Пазітыўныя — гэта развіццё прамысловасці. Негатыўныя — з’яўленне беднага рабочага класу, бо даходы ад развіцця эканомікі асядалі ў кішэнях фабрыкантаў. Усё гэта вяло да абагачэння адных і абяднення іншых. Наступствам усяго гэтага стала маральнае падзенне чалавека, чаму таксама садзейнічалі новыя ліберальныя тэндэнцыі таго часу і марксісцкая філасофія, якая адхіляла веру ў Бога, называючы яе «опіўмам для народа». Словам, перад Касцёлам стаяла заданне паказаць ідэал, якім была Беззаганна Зачатая Марыя. 
 
3. Аб’яўленні Марыі ў Лурдзе толькі пацвердзілі гэты дагмат каталіцкай веры і спрыялі моцнаму развіццю яе культу. Гэта было вельмі добра бачна нават у Расійскай імперыі. Пасля царскага Талеранцыйнага акта (1905 г.), паводле якога Каталіцкі Касцёл, як і іншыя веравызнанні, атрымаў больш правоў, пачалася будова новых святыняў. Вялікая колькасць з іх была прысвечана Беззаганнаму Зачаццю Марыі. І гэта адбывалася ў Расіі, дзе галоўнай канфесіяй з’яўляецца Праваслаўная Царква, якая не прызнае праўды аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Усё гэта кажа пра тое, наколькі своечасовым быў як гэты дагмат, так і аб’яўленні Маці Божай у Лурдзе.
 
4. Падчас аб’яўленняў Марыя заклікала Бэрнардэту Субіру піць ваду з крыніцы, якая знаходзілася непадалёку, і ўмывацца гэтай вадою. З той пары лурдская вада лічыцца лячэбнай і менавіта ў Лурдзе найбольш адбываецца цудаў выздараўлення. Гэта самы вядомы ў свеце марыйны санктуарый, куды штогод пілігрымуе каля 5 мільёнаў вернікаў.
 
Мне давялося некалькі разоў сустрэцца з рэктарам лурдскага санктуарыя. Ён распавядаў, што кожны год амаль 6 мільёнаў пілігрымаў прыбывае ў Лурд. За ўвесь час існавання лурдскага санктуарыя каля 6800 чалавек засведчыла, што ў Лурдзе яны атрымалі аздараўленне ад невылечных хваробаў. У той жа час Касцёл прызнаў толькі 67 цудаў. Аднак сам факт, што туды едзе шмат людзей і многія лічаць, што менавіта там яны атрымалі ласку выздараўлення, сведчыць сам за сябе.
 
5. Пасланне, якое мы можам узяць з сённяшняга ўспаміну, — гэта надзея, якую Бог жадае хворым і тым, хто перажывае нейкія цяжкасці. Падобна таму, як маці клапоціцца пра здароўе і дастатак дзіцяці, так і Марыя сёння дае нам новую надзею, указваючы на свайго Сына як Таго, хто перамяняе і лечыць. 
 
Гэта вельмі добра бачна ў сённяшнім Евангеллі пра вяселле ў Кане Галілейскай, дзе Езус перамяніў ваду ў віно. Менавіта там Марыя сказала слугам: зрабіце ўсё, што скажа вам Езус. І сёння Касцёл пераказвае нам гэтыя словы Марыі як гарантыю таго, што ўсё будзе добра, калі слухаць Езуса. Гэтыя словы Марыі — апошнія, запісаныя ў Святым Пісанні. Гэта азначае, што яны з’яўляюцца яе тэстамэнтам. 
 
Звычайна дзеці памятаюць пра тэстамент сваіх бацькоў. Таксама і мы павінны памятаць пра тэстамент нашай духоўнай Маці — Марыі, і быць паслухмянымі яе Сыну.
 
6. Ва ўспамін Маці Божай з Лурд Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень хворага. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у спецыяльным пасланні на гэты дзень заахвочвае з любоўю прысвячаць сябе служэнню хворым і ў іх тварах заўважаць Аблічча Хрыста, які вучыць нас сэнсу цярпення і які збавіў нас на дрэве Крыжа.
 
Сёння мы асаблівым чынам молімся ў інтэнцыях хворых, бо кожны хоча быць здаровым. Аднак трэба памятаць, што ёсць не толькі хваробы цела, але і душы, і іх неабходна лячыць. Хварэюць паасобныя людзі, хварэюць і цэлыя грамадствы. З маральнага пункту гледжання, хворым з’яўляецца ўвесь сучасны свет, які імкнецца толькі да багацця і прыемнасцяў і не прымае духоўных каштоўнасцяў. Ёсць толькі адзін лекар такіх хваробаў — Езус Хрыстус. Рэцэптам аздараўлення з’яўляецца тэстамэнт Марыі: чыніць усё так, як скажа Езус. А Ён кажа: навяртайцеся і верце ў Евангелле. Такім чынам, у духоўнай цемры сучаснага свету Беззаганна Зачатая Марыя з’яўляецца для нас светачам, прыкладам для наследавання, Маці добрай рады.
 
Даверым сябе сёння Марыі — Божай Маці з Лурд. Часам, асабліва на малітве, яна можа прамовіць да нас і даць добрую параду, даць яе ў адпаведным месцы і ў адпаведны час, каб вылечыць нас ад хваробы цела і душы і ўзмацніць нашу веру, надзею і любоў. Амэн.

 

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 

Для тых, хто дома: расклад трансляцый набажэнстваў Пасхальнага трыдуума на тэлебачанні

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета адбудзецца прамая трансляцыя па беларускім тэлебачанні не толькі святой Імшы Пасхальнай вігіліі, але таксама святой Імшы ў Вялікі чацвер і набажэнства Вялікай пятніцы.

Віншуем святароў і сясцёр эўхарыстак!

Сёння, у Вялікі чацвер, узгадваем устанаўленне Хрыстом сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. З гэтай нагоды хочам падзякаваць ксяндзу Станіславу, ксяндзу Адаму і ксяндзу Уладзіміру, а таксама сёстрам эўхарысткам за іх служэнне ў нашай парафіі.
Сакрамэнт Намашчэння Хворых

Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся  адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).

Навіцыят

Навіцыят з’яўляецца часам кананічнай спробы, трываючай адзін год, якім пачынаецца законнае жыццё ў Таварыстве Божага Збаўцы. Мэтай фармацыі ў навіцыяце, якая мае месца ў Багне, з’яўляецца дакладнае распазнанне Божага паклікання, вопыт спосабу ўласнага жыцця ў нашам Таварыстве, а таксама прыгатаванне да складання законных шлюбаў. Навіцыянтам таварышыць у фармацыі ксёндз Магістр навіцыята, які з’яўляецца іх непасрэдным начальнікам.
У часе навіцыята працягваецца людская фармацыя, а таксама паглыбляе адносіны з Богам праз малітву і святыя сакраманты. Паза гэтым навіцыят знаёміць з тэалогіяй і спецыфікай кансакраванага жыцця, апостальскай дзейнасцю сальватарыянаў, а таксама пазнае правілы Таварыства і пачынае ўводзіць іх у жыццё. Асаблівы націск на гэтым этапе пастаўлены на ўсведамленне канкрэтных патрабаванняў, выплываючых з жыцця паводле евангельскіх парад: убогасці, чысціні і паслухмянасці, а таксама форм сальватарыянскай апостальскай дзейнасці.

Спіс лектараў (люты-ліпень)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ЧАЛАВЕКА

18. Хто стварыў чалавека?
- Чалавека стварыў Пан Бог.
19. Хто такі чалавек?
- Чалавек - гэта Божае стварэнне, якое мае цела і несмяротную душу.
20. Да каго падобна душа чалавека?
- Душа чалавека падобна да Пана Бога, бо яна - дух, яна мае розум, вольную волю і ніколі не памірае.
21. Навошта Пан Бог стварыў чалавека?
- Пан Бог стварыў чалавека, каб чалавек любіў Пана Бога, выконваў Яго волю, а пасля смерці быў з Ім у небе.
22. Чаму першыя людзі былі шчаслівымі?
- Першыя людзі былі вельмі шчаслівымі, бо былі любімымі Божымі дзецьмі. Яны сябравалі з Богам, не хварэлі і не павінны былі памерці.
23. Чаму болыш за ўсё радаваліся першыя людзі?
- Першыя людзі больш за ўсё радаваліся таму, што мелі асвячальнуюласку
24. Што дае асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка чыніць душу прыгожай і прыемнай Богу, яднае нас з Езусам Хрыстом і дае права на вечнае жыццё ў небе.
Go to top