Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 

Падзеі ў парафіі

Upcoming Events


25
Сне
2019
Ср, 25 Сне 2019
Урачыстасць Нараджэння Пана «У тыя дні выйшаў загад ад цэзара Аўгуста зрабіць перапіс па ўсёй зямлі. Гэта [...]
01
Сту
2020
Ср, 01 Сту 2020
У 431г. на Эфэзскім соборы Касцёл абвясціў дагмат аб Божым Мацярынстве Марыі, Марыя з’яўляецца Маці Сына [...]
06
Сту
2020
Пн, 06 Сту 2020
Браслав, Беларусь
У пятніцу 6 студзеня прыпадае 20-я гадавіна са дня смерці кс. Стэфана Прэкурата SDS. Запрашаем на св. Імшу ў [...]
18
Сту
2020
Сб, 18 Сту 2020 00:00
Біскуп Алег Буткевіч   Біскуп Віцебскі   Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе, на тэрыторыі сучаснай [...]
27
Сту
2020
Пн, 27 Сту 2020
Браслаў, Беларусь
Нарадзіўся ў 1871 годзе ў вёсцы Лугіне каля Марыямпаля (сучасны Капсукас, Літва) у літоўскай сям’і. Прыняў [...]
02
Лют
2020
Нд , 02 Лют 2020 00:00
Маці Божай Грамнічнай (асвячэнне свечак). Сусветны дзень кансэкраванага жыцця
11
Лют
2020
Ат, 11 Лют 2020 00:00
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ва ўспамін Маці Божай з Лурд   11 лютага 2011 г., мінская [...]
19
Сак
2020
Чц, 19 Сак 2020 00:00
Святы Юзаф, Абраннік Найсвяцейшай Панны МарыіУсе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле [...]
25
Сак
2020
Падзеі ў парафіі
Ср, 25 Сак 2020 00:00
Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына Касцёл святкуе як асобную ўрачыстасць за дзевяць месяцаў да Божага [...]

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 
Сакрамэнт Эўхарыстыі
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).

Місіянерская дзейнасць Сальватарыянаў

Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.

Спіс Лектараў (кастрычнік-люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА СВЯТЫ КАСЦЁЛ

105. Адкуль мы ведаем пра Пана Бога, пра Яго сутнасць?
- Сам Пан Бог аб'явіў людзям праўду пра сябе. Гэтую праўду перадае нам Касцёл.
106. Што такое Касцёл?
- Касцёл - гэта сям'я Божая, супольнасць хрысціянаў, якія пад кіраўніцтвам Езуса Хрыста, наступнікам якога з'яўляецца Папа Рымскі, імкнуцца да збаўлення, вызнаючы адну веру і прымаючы адны і тыя ж святыя сакрамэнты.
107. Каму Хрыстус даручыў навучаць людзей усяму, што аб'явіў Бог?
- Хрыстус даручыў гэта Апосталам і іх пераемнікам.
108. Якога Апостала Хрыстус выбраў сваім наступнікам?
- Езус Хрыстус выбраў сваім наступнікам святога Пятра.
109. Хто з'яўляецца наступнікам святога Пятра?
- Наступнікам святога Пятра з'яўляецца біскуп Рыма – гэта значыць, Святы Айцец, Папа Рымскі.
110. Хто з'яўляецца наступнікамі Апосталаў?
- Наступнікамі Апосталаў з'яўляюцца біскупы.
111. Хто дапамагае біскупам навучаць людзей таму, што аб'явіў Бог?
- Навучаць таму, што аб'явіў Бог, дапамагаюць біскупам святары і дыяканы.
112. Якія галоўныя абавязкі хрысціяніна?
- Кожны хрысціянін павінен: верыць у тое, што аб'явіў Бог, і чаму навучае Касцёл; выконваць Божыя запаведзі і касцёльныя наказы; прымаць святыя сакрамэнты; маліцца і рабіць добрыя ўчынкі.
Go to top