Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 

Падзеі ў парафіі

Upcoming Events


26
Май
2020
Ат, 26 Май 2020 00:00
Хай ад Бога Айца вам здароўе і сіла даецца   І, як Сэрца Езуса, праменіцца Вашае сэрца!   Хай ад Духа [...]
28
Май
2020
Чц, 28 Май 2020 00:00
Хай ад Бога Айца вам здароўе і сіла даецца І, як Сэрца Езуса, праменіцца Вашае сэрца! Хай ад Духа Святога даецца [...]
16
Чэр
2020
Ат, 16 Чэр 2020 00:00
СЛУГА БОЖЫ ФРАНЦІШАК МАРЫЯ АД КРЫЖА ЯРДАН
29
Чэр
2020
Пн, 29 Чэр 2020 00:00
Кожны год 29 чэрвеня мы святкуем дзень двух апосталаў – Пятра і Паўла. Прыняўшы заклік абвяшчаць Евангелле [...]
02
Ліп
2020
Чц, 02 Ліп 2020
Будслаў - Будслаў, Беларусь
Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай
16
Ліп
2020
Чц, 16 Ліп 2020
Жывы Ружанец
25
Ліп
2020
Сб, 25 Ліп 2020
Успамін св. Крыштафа, апекун вадзіцеляў і падарожнікаў
22
Жні
2020
Сб, 22 Жні 2020 00:00
211970 Браслаў, вул. Савецкая, 1
Урачыстасць Маці Божай, Каралевы Азёраў
26
Жні
2020
Ср, 26 Жні 2020 00:00
Маці Божай Чэнстахоўскай
08
Вер
2020
Ат, 08 Вер 2020 00:00
СЛУГА БОЖЫ ФРАНЦІШАК МАРЫЯ АД КРЫЖА ЯРДАН

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 

Для тых, хто дома: расклад трансляцый набажэнстваў Пасхальнага трыдуума на тэлебачанні

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета адбудзецца прамая трансляцыя па беларускім тэлебачанні не толькі святой Імшы Пасхальнай вігіліі, але таксама святой Імшы ў Вялікі чацвер і набажэнства Вялікай пятніцы.

Для тых, хто дома: як лепш перажыць Велікодны трыдуум і Вялікдзень

На гэтым тыдні будзем перажываць успамін таямніц нашай веры – мукі, смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. Для некаторых нашых парафіянаў гэтыя ўрачыстасці будуць незвычайнымі, бо яны прынялі рашэнне ўстрымацца ад наведвання касцёла ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. Як у дамашніх умовах найлепш перажыць час Пасхальнага Трыдуума і Вялікадня? Прапануем некалькі парадаў.
Сакрамэнт Эўхарыстыі
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).

Пастулат

Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.

Спіс лектараў (люты-ліпень)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ ч.1

84. Што такое сакрамэнт пакаяння?
- Сакрамэнт пакаяння - гэта сакрамэнт, у якім Пан Езус праз пасрэдніцтва святара прабачае нам грахі, учыненыя намі пасля хросту
85.Якія ўмовы неабходна выканаць, каб сакрамэнт пакаяння быў сапраўдным і карысным для нашай душы?
- Для таго, каб Езус Хрыстус прабачыў нам грахі ў сакрамэнце пакаяння, неабходна:
     1. Зрабіць рахунак сумлення.
     2. Шкадаваць за грахі.
     3. Прыняць цвёрдае пастанаўленне выправіцца.
     4. Шчыра вызнаць свае грахі.
     5. Выканаць прызначаную пакуту.
Go to top