З 5 па 7 студзеня сёстры эўхарысткі арганізавалі рэкалекцыі для дзяўчат ў Росіцы. Удзельнічалі ў іх тры асобы з нашай парафіі, а таксама з Полацка, Друі, Астраўца, Верхнядзвінска. Рэкалекцыі на тэму «Абудзіся» праводзіў а. Аляксандр Жарнасек.
Бог заклікае нас не губляць дарма каштоўны час, а накіроўваць сваё жыцце ў правільным, добрым накірунку. У гэтым, па словах а. Аляксандра, дапаможа Святы Дух. Пад час рэкалекцый былі закрануты тэмы, звязаныя з праблемамі дзяцінства і маладосці.
 
Прыклад росіцкіх пакутнікаў закрануў сэрцы дзяўчат, а само месца мучаніцтва застанецца ў памяці назаўсёды, бо ў такім святым месцы зусім інакш глядзіш на шматлікія рэчы.
Па словах удзельніц, гэты дні прымусілі задумацца і глыбей паразважаць над сваім жыццём. Дзякуючы рэкалекцыям наперадзе дзяўчат чакаюць радасныя змены ў духоўным жыцці.