Пахавальныя спевакі – адна з найпрыгажэйшых  традыцый Браслава. Адыход нашых блізкіх да Нябеснага валадарства з зямнога жыцця на жаль упісана ў нашае жыццё. Таму кожны жадае, каб цырымонія пахавання прайшла як найлепш, спаўняючы ўсе каталіцкія ці праваслаўныя прадпісанні адносна абраду пахавання. У дапамогу блізкім памерлага прапаноўваюць сваю дапамогу і браслаўскія «спевакі», якія чуваюць і моляцца за памерлага напрацягу двух дзён.
 
Часта ў сучасным свеце людзі пачынаюць адыходзіць ад найважнейшай часткі і сэнсу пахавання, якой з яўляецца малітва за памерлага. Часта больш звяртаецца ўвага на матэрыяльную падрыхтоўку пахавальнай цырымоніі. Пахавальная цырымонія – гэта перад усім малітоўнае чуванне каля памерлага, якое звяртае ўвагу на душу памерлага, якую па традыццыі трэба падтрымаць на шляху да сустрэчы з Богам, просячы аб міласэрнасці і прабачэнні для яе.
 
У дапамогу блізкім памерлага прапаноўваюць сваю дапамогу  і браслаўскія «спевакі», якія чуваюць і моляцца за памерлага напрацягу двух дзён. Гэтая дапамога вынікае з веры і жаддання дапамагчы душам трапіць да жыцця вечнага. У Браславе існуюць дзве групы «спевакоў», у склад якіх уваходзяць дзесяць чалавек. Прыгажосць адпявання не заключаецца толькі ў прыгожым спеве, але ў моцы супольнай малітвы. Малітвы і песні, якія спевакі выкарыстоўваюць, паходзяць са старых польскіх пахавальных малітоўнікаў, надрукаваных яшчэ ў пачатку ХІХ стагоддзя. 
 
Малітоўнікі перадаюцца праз пакаленні спевакоў з рук у рукі. Часта таксама з-за адсутнасці малітоўніка новыя спевакі, якія далучаюцца да группы, перапісваюць усе малітвы ў сшытак. Малітоўнікі называюць таксама „кантычкі” з лац. мовы canticum "песня" - спеў літургічны ў касцёлах хрысціянскіх; песня падобная да псальмаў, тэксты, запазычаны з Бібліі.
 
Запрошаныя на адпяванне памерлага спевакі распачынаюць маліцца вечарам з 19 гадзін прыблізна да 24 гадзіны. На другі дзень спевакі прыходзяць у 9 гадзін раніцы і застаюцца маліцца аж да пахавальнай цырымоніі, падтрымліваючы спевам святара, які праводзіць абрад пахавання.
 
Падчас малітоўнага чування пры памерлым выкарыстоўваюцца такія малітвы і спевы як: Анёл Панскі, Літанія за душы верных памерлых, Нешпары за памерлых, Псальмы Давідавы, Гадзінкі да Н.М.П., Ружанец, Літанія да Н.П.М, песні марыйныя і пакутныя. Марыйныя малітвы могуць заканчвацца антыфонай да ўшанавання Марыі Salve Regina-Вітай Каралева. Паводле традыцыі благаслаўлёны Садок і іншыя Сандамерскія Дамініканскія Мучаннікі спявалі Salve Regina ў часе смерці.
 
Быць пахавальным спеваком нялёгка, таму што гэта духоўная справа і патрабуе канцэнтрацыі на малітве, бо ў момант малітвы можа вырашацца лёс душы памерлага. 
Падчас размовы са спевакамі, была агучана просьба, каб не ўжывалі алкагалю на жалобным абедзе, таму што, як і кажа назва, павінен быць у духу жалобы і малітвы. І дададзена каб, вернікі далучаліся да супольнай малітвы за сваіх блізкіх памерлых.
 
Хачу падзякаваць ад імя ўсёй парафіі ўсім браслаўскім спевакам за вялікае служэнне касцёлу ў справе ўратавання душаў.
 
Кс. Уладзімір Шыдлоўскі,
часопіс «Наша парафія» №5
Тэлефоны для кантакту са спевакамі:
  • Шымакоўская Леакадзія мтс +375 (29) 219 61 29
  • Ермалавічэне Гэлена velkom +375 (28)609 59 61