Кожную пятніцу ў 19.30 у манастыры сясцёр-эўхарыстак адбываюцца катэхэзы для дарослых. Сёлета іх праводзіць сястра Іна Амельчанка SJE.
 
Катэхэзы для дарослых – гэта добрая магчымасць не спыняцца ў духоўным развіцці, у пазнанні Бога і яго слова. Сустрэчы дапамагаюць лепш разумець сутнасць святой Імшы і сакрамэнтаў, спрыяюць асабістаму чытанню Бібліі. Гэта добрая магчымасць атрымаць адказы на цікавячыя пытанні. Узрост неабмежаваны.
 
Мы вас чакаем!