У нядзелю 30 верасня, напярэдадні ўспаміну святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, сваю парафіяльную ўрачыстасць перажывалі вернікі ва Урбанах. Да малітвы далучыліся і асобы з браслаўскай парафіі, а ўрачыстую літургію ўпрыгожыў хор нашага касцёла.
 
Пробашч парафіі ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі SDS прывітаў прысутных і заахвоціў да шчырай малітвы, а ксёндз  Ян Пугачоў прамовіў гамілію, у якой разважаў над урыўкам з Евангелля і над асобай святой Тэрэзы.
Пасля святой Імшы для ўсіх прысутных быў прыгатаваны пачастунак: за кубкам гарачай гарбаты з печывам вернікі маглі паразмаўляць са святарамі і адзін з адным. 
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч