У нашым санктуарыі 20 жніўня пачаліся трохдзённыя рэкалекцыі для святароў, якія праводзіць Біскуп Дамінік Рэ.
Рэкалекцыі з’яўляюцца неабходным сродкам духоўнага аднаўлення і ўзмацнення. Гледзячы на іх важнасць для духоўнага жыцця, яны з’яўляюцца абавязковымі згодна з Кодэксам Кананічнага Права. Сэнс рэкалекцый найлепей перадаюць словы Езуса: “Пакайцеся і верце ў Евангелле”. Пакаяцца – гэта азначае змяніць на нова сваё мысленне і тое, што ідзе за гэтым – учынкі. Нашае жыццё мы павінны пражыць у адзінстве з Богам, наслядоўваць у ім Хрыста, слухаць Яго Евангелле. Ён паказвае нам сапраўдную дарогу, па якой мы павінны ісці. Каб стаць на яе нанова, трэба спачатку параўнаць тое, што мае месца ў нашым жыцці з навучаннем Хрыста. Духоўнае жыццё святара і яго душпастырская паслуга павінны быць напоўненыя пастаяннай працай над сабой. Адным з элементаў гэтай працы з’яўляюцца штогадовыя рэкалекцыі. Просім Духа Святога, каб напоўніў святароў, якія ўдзельнічаюць ў рэкалекцыях сваімі дарамі, каб гэта быў час гарачай малітвы. 
 
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS