Душпастырскія аб’явы
на XХ Звычайную Нядзелю
 
1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.
 
2. У суботу 25 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Агоні, а 26 жніўня ў  нядзлю ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак, успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла;
  • у аўторак, успамін св. Пія X, папы;
  • у пятніцу, свята св. Барталамея, апостала
4. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 2 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
 
5. У нядзелю 9 верасня ў нашай парафіі адбудзецца кананічная візітацыя ардынарыя нашай дыяцэзіі ксяндза біскупа Алега Буткевіча. Урачыстая св.Імша з гэтай нагоды будзе ў 11.00. Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў гэтай урачыстасці усіх парафіян. 
 
6. На цэлы тыдзень працы і абавязкаў няхай вас благаславіць  Добры Бог.