Традыцыйна, напярэдадні святкавання ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браслаўскім санктуарыі  15 жніўня адбыўся канцэрт класічнай музыкі ў выкананні інструментальнага ансамбля “Маэстра”.
 
Выканаўцы: Ірына Шульжэнка - Суханава - флейта, Ілона Манько - віаланчэль, Наталля Захарава - клавішныя. У канцэрце прынялі ўдзел вучні Дзіцячай школы мастацтваў №1 г. Наваполацка: Аляксандра Манько - блокфлейта, скрыпка; Дарый Абрамовіч - клавішныя. 
 
Сцены святыні напоўніліся цудоўнымі гукамі музыкі, якія выклікалі ў прысутных узнёслы настрой, адчынілі іх сэрцы насустрач Богу. Спевы, якія гучалі перад  цудатворным абразом Маці Божай, сталі своеасаблівай афярай выканаўцаў у Яе гонар. Вернікі нашай парафіі вельмі удзячны музыкантам за за прыгожае выкананне.
 
Спадзяёмся, што такія канцэрты будуць адбывацца ў нашай парафіі і надалей.
 
Марыя Свірская
фота: Ірына Гайдамовіч