25 ліпеня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святога Крыштафа, які лічыцца заступнікам ад неспадзяванай смерці і апекуном вадзіцеляў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята асвячаць аўто. Асвячэнне машын у нашай парафіі адбудзецца ў нядзелю 29 ліпеня пасля кожнай святой Імшы.
Касцёл нагадвае, што не варта ставіцца да асвячэння аўтамабіля як да нейкага магічнага рытуалу. Асвячэнне накладае і пэўныя абавязкі: вадзіцель павінен не парушаць правілы дарожнага руху. Бо калі ён вядзе сябе на дарозе некарэктна ў адносінах да іншых удзельнікаў дарожнага руху, рызыкуе бяспекай людзей, ‒ то здзяйсняе грэх.