У панядзелак 9 ліпеня ў нашай парафіі распачаліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі «Канікулы з Богам». Сёлета ў іх прымаюць удзел каля 100 чалавек не толькі з нашай парафіі, але і з Полацка, Наваполацка, Гомеля, Урбан і група дзяцей з сальватарыянскай парафіі Святога Духа ў Віцебску.
 
Праводзяць рэкалекцыі кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS, с. Ганна Мізавец SJE і моладзь.
 
«Канікулы з Богам» ‒ гэта час пазнання Бога і радаснага баўлення часу з іншымі. Штодня падчас рэкалекцый праводзіцца святая Імша і іншыя набажэнствы, арганізуюцца інтэграцыйныя танцы, пазнавальныя і спартыўныя гульні, а таксама інтэлектуальныя віктарыны і конкурсы. Дзеці маюць магчымасць пазнаёміцца з іншымі, развіваць і праяўляць уласныя здольнасці і таленты і вучацца са зразуменнем ставіцца да сваіх бліжніх. Магчыма, менавіта таму дзеці з радасцю ўдзельнічаюць у рэкалекцыях. Няхай «Канікулы з Богам» прынясуць карысць і адновяць фізічныя і духоўныя сілы!
 
Святлана Жылевіч