Паважаныя парафіяне, якія чытаюць чытанні падчас нядзельнай Імшы ў 11 гадзін! Звяртаем вашу ўвагу на тое, што з’явіліся новыя спісы на бліжэйшыя месяцы. Пакуль няма магчымасці змясціць іх у інтэрнэце, просім азнаёміцца з графікамі на дошцы аб’яў у канцы касцёла ці ў сакрыстыі.
Дзякуем за разуменнне і вашу адказнасць! А таксама нагадваем, што стаць лектарам можа кожны жадаючы парафіянін, неабходна толькі пакінуць свае кантакты ў сакрыстыі.
 
І, як адзначаецца ў Паслясінадальнай Апостальскай Адгартацыі «VERBUM DOMINI» Святога Айца Бэнэдыкта XVI, неабходна, каб лектары, якія выконваюць гэтую паслугу, нават калі не былі ўстаноўленыя, мелі сапраўды адпаведную і старанную падрыхтоўку, як біблійную і літургічную, так і тэхнічную: «біблійнае навучанне павінна быць накіравана на тое, каб лектары разумелі чытанні ў іх уласным кантэксце і праз святло веры спасцігалі сутнасць аб’яўленага слова. Літургічнае навучанне павінна даць лектарам пэўнае разуменне сэнсу і структуры літургіі слова, а таксама сувязі паміж літургіяй слова і эўхарыстычнай літургіяй. Тэхнічная падрыхтоўка павінна даць лектарам навыкі публічнага чытання як жывым голасам, так і пры дапамозе сучасных гукаўзмацняльных сродкаў».