У суботу 10 лютага сёстры эўхарысткі правялі вясёлы вечар для дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай cвятой Камуніі, а таксама запрасілі дашкольнікаў, якія наведваюць катэхезу.
Імпрэза прайшла за некалькі дзён да пачатку Вялікага посту. Так званыя запусты распачаліся і завершыліся малітвай. А напрацягу вечара сёстры прапанавалі дзецям вялікую колькасць розных забаваў і конкурсаў. Такая вечарына стала добрым святам для прысутных і, канечне, яшчэ больш зблізіла дзяцей.
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: с. Ганна Мізавец SJE