Рух "Сужэнскія сустрэчы" праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 9-11 лютага ў Цэнтры "Карытас" у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён). А з 8 па 10 сакавіка такі курс пройдзе ў рэкалекцыйным доме ў Баранавічах (вул. Шаўчэнкі, 6).
 
"Сужэнскія сустрэчы" ‒ рух у Касцёле, які арганізоўвае рэкалекцыі для сужэнцаў. Мэтай гэтых рэкалекцый з'яўляецца паглыбленне і аднаўленне сужэнскай еднасці і любові. Падчас сустрэч кожная сужэнская пара можа перажыць свежасць узаемных пачуццяў, паглыбіць сваё каханне альбо адкрыць яго нанова, аднавіць адчуванне сутнасці таямніцы шлюбу. Мужу і жонцы прапаноўваецца дыялог, які вядзецца толькі паміж імі і дапамагае лепшаму ўзаемапаразуменню, дапамагае радавацца сужэнскаму жыццю, нанова адкрываць яго прыгажосць. Паводле досведу, на рэкалекцыі могуць прыязджаць і сужэнцы, якія перажываюць сур'ёзныя канфлікты. Наогул, запрашаецца кожная сужэнская пара, якая жадае развіваць сваё супольнае жыццё. 
 
Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
 
Кантактныя нумары для запісу на рэкалекцыі ў Ляскоўцы:
+375 29 779 19 03 Вольга
+375 29 250 06 99 Аляксандр
 
Кантактныя нумары для запісу на рэкалекцыі ў Баранавічах:
+375 29 529 93 50 Аляксандр
+375 29 644 26 05 Святлана
 
Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Сайт: suvstrechi.by