Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Оршы запрашае на курсы, рэкалекцыі, сустрэчы, якія могуць дапамагчы чалавеку ў рэалізацыі яго хрысціянскага паклікання, у паглыбленні адносінаў з Богам. Прапануем расклад курсаў на студзень-май 2018 г.
 
Біблійны курс "Эмаўс"
26-28 студзеня 2018 г.
Біблійны курс "Эмаўс" - гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак).
Пачатак: пятніца а 18.00
Заканчэнне: нядзеля а 17.30
Запіс абавязковы і працягваецца да 24 студзеня (серада). Запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 713 02 33.
Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС.
 
Курс "Давід"
2-4 лютага 2018 г.
Тэма: "Непаслухмянасць Богу - пачатак усялякага зла"
Курс "Давід" - гэта рэкалекцыі на тэму духоўнага распазнання і духоўнай барацьбы. Асаблівым чынам на гэты раз звернем увагу на наступствы непаслухмянасці Богу і на важнасць вернасці Яго волі і планам.
Пачатак: пятніца а 18.00
Заканчэнне: нядзеля а 13.30
Запіс абавязковы і працягваецца да 31 студзеня (серада). Запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 713 02 33.
Адказны за курс а. Аляксандр Жарнасек МІС.
 
"Вінаграднік"
24 лютага 2018 г.
"Вінаграднік" - гэта малітоўна-фармацыйная сустрэча, якая адбываецца ў Оршы больш за 5 гадоў. У праграме дзве лекцыі, святая Імша, магчымасць споведзі, а таксама малітва благаслаўлення і заступніцтва ў розных нашых патрэбах.
Пачатак: субота а 10.00
Заканчэнне: субота а 20.30
Запіс абавязковы і працягваецца да 22 лютага (чацвер). Запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 713 02 33.
Адказны за сустрэчу а. Аляксандр Жарнасек МІС.
 
Курс "Назарэт"
9-11 сакавіка 2018 г.
Тэма: "Богашуканне"
Курс "Назарэт" - гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца перш за ўсё не столькі на пачутых лекцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і словам Божым. Натхненнем для гэтага курсу былі ігнацыянскія рэкалекцыі. Плануецца, што працяг курсу будзе прысвечаны розным тэмам.
Пачатак: пятніца а 18.00
Заканчэнне: нядзеля а 13.30
Запіс абавязковы і працягваецца да 7 сакавіка (серада). Запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 713 02 33.
Адказны за курс а. Аляксандр Жарнасек МІС.
 
Біблійны курс "Эмаўс"
6-8 красавіка 2018 г.
Пачатак: пятніца а 18.00
Заканчэнне: нядзеля а 17.30
Запіс абавязковы і працягваецца да 4 красавіка (серада). Запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 713 02 33.
Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС.
 
"Вінаграднік"
21 красавіка 2018 г.
Пачатак: субота а 10.00
Заканчэнне: субота а 20.30
Запіс абавязковы і працягваецца да 19 красавіка (чацвер). Запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 713 02 33.
Адказны за сустрэчу а. Аляксандр Жарнасек МІС.
 
Курс "Эстэра"
4-6 мая 2018 г.
Тэма: "Жаночае цярпенне"
Курс "Эстэра" - гэта рэкалекцыі для жанчын. Гэтым разам звернем увагу на тое, што вельмі часта жанчыны, сустракаючыся з цярпеннем у сям'і, такім як алкагалізм мужа ці праблемы з дзецьмі, пачынаюць станавіцца "ахвяраю", знаходзяць у іншых ворага і спыняюцца ў духоўным развіцці, перастаюць бачыць свае грахі або маюць хворае меркаванне пра Бога.
Пачатак: пятніца а 18.00
Заканчэнне: нядзеля а 13.30
Запіс абавязковы і працягваецца да 2 мая (серада). Запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 713 02 33.
Адказны за курс а. Аляксандр Жарнасек МІС.
 
"Вінаграднік"
26 мая 2018 г.
Пачатак: субота а 10.00
Заканчэнне: субота а 20.30
Запіс абавязковы і працягваецца да 24 мая (чацвер). Запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 713 02 33.
Адказны за сустрэчу а. Аляксандр Жарнасек МІС.
 
Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца:
+375 (29) 713 02 33 - а. Аляксандр Жарнасек МІС
 
Больш інфармацыі можна знайсці на сайце www.viartannie.org.
 
Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6
Матэрыял узяты з сайта ave-maria.by