Ва ўрачыстасць Раства Хрыстова свой Дзень нараджэння адзначае кс. Адам Квяткоўскі. Святая Імша Пастэрка будзе канцэлебравацца таксама ў інтэнцыі святара, якому сёлета спаўняецца 50 гадоў.
Паважаны ксёндз Адам! Дзякуем Богу за вас і вашае служэнне ў Беларусі, асабліва ў нашай парафіі! Дзякуем за ваш добры прыклад жыцця міласэрнага хрысціяніна, які апякуецца хворымі і самотнымі. Жадаем моцнай веры і даверу да Бога: няхай Ён кіруе вашымі зямнымі шляхамі і напаўняе вашае сэрца дабрынёй да іншых людзей!